Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.457 НКА
13 лістапада, Позірк. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца кастрычніка 2023-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.457 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец верасня было ліквідавана 1.441 НКА, жніўня — 1.407, ліпеня — 1.372, чэрвеня — 1.337, траўня — 1.315, красавіка — 1.283, сакавіка — 1.249. Па заканчэнні снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытых некамерцыйных арганізацый, лістапада — 1.102, кастрычніка — 1.057, верасня — 1.020.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец кастрычніка не менш за 931 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі (923 — у канцы верасня, 900 — на канец жніўня, 880 — ліпеня, 854 — чэрвеня, 845 — траўня) з улікам пададзеных іскавых заяў аб прымусовай ліквідацыі ў суд, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, таксама павялічваецца. На канец кастрычніка такіх было 526, верасня — 518, жніўня — 507, ліпеня — 492, чэрвеня — 483, траўня — 470, красавіка — 459, сакавіка — 470; снежня 2022-га — 416.
Адзначаецца, што рашэнне аб самаліквідацыі па-ранейшаму прымаецца ў асноўным з-за ціску на членаў, супрацоўнікаў НКА, неспрыяльных прававога асяроддзя і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
У новым дакладзе Lawtrend асабліва адзначае факты ціску і ліквідацыі рэлігійных арганізацый, у прыватнасці пратэстанскай царквы “Новае жыццё”.
Праваабаронцы таксама падкрэсліваюць, што прыняты ў першым чытанні праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” прапануе забараніць выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай, а таксама ўдзел рэлігійных арганізацый у палітычнай дзейнасці і ў дзейнасці палітычных партый.
Пашыраецца пералік падстаў для ліквідацыі рэлігійных арганізацый. Заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму выкарыстоўваецца як форма ціску на НКА, працягваецца адміністрацыйны і крымінальны пераслед кіраўніцтва і членаў арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў і актывістак, адзначаюць праваабаронцы.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка