Для перадачы палітвязням і іх сем’ям у фонды накіравана больш за 80% сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці
28 лістапада, Позірк. Для перадачы беларускім палітвязням і іх сем’ям на 28 лістапада ў фонды і арганізацыі накіравана 458.500 еўра, або 82,2 % сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, вынікае з паведамлення Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
На марафоне было сабрана 574.617 еўра. Пасля аплаты камісіі на рахунку засталося 545.740 еўра і 12.000 еўра ў крыптавалюце.
Больш за ўсё — 200.000 еўра — было накіравана ў фонд салідарнасці BY_help. Грошы для перадачы сем’ям палітвязняў атрымалі фонд салідарнасці BySol (100.000 еўра), Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да волі” (40.000), дабрачынны фонд “Краіна для жыцця” (31.500), фонд дапамогі беларусам у Літве Razam і “Анархічны чорны крыж — Беларусь” (па 20.000), дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB (15.000), праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby (14.000), Беларуская Рада культуры (9.500), медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам “Палітвязынка” (5.000), Фонд медыцынскай салідарнасці (3.500).
На 22 лістапада палітвязням і іх сем’ям было перададзена 197.100 еўра — каля 35%.
21 лістапада АПК паведаміў аб пачатку аўдыту фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сабраных на марафоне сродкаў. Гэтую працэдуру, праведзеную прадстаўніком назіральнага савета марафону, ужо паспяхова прайшоў фонд “Краіна для жыцця”.
У згаданую назіральную раду, паводле інфармацыі АПК, уваходзяць ініцыятар марафону, прадстаўніца кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі васьмі беларускіх незалежных медыя.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я ў Беларусі зафіксаваны гістарычны максімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства