Мінск 16:18

Офіс Ціханоўскай паведаміў аб часовым закрыцці яе профілю ў “Інстаграме” праз атаку (дапоўнена)

Інстаграм-старонка Святланы Ціханоўскай
Скрыншот: "Позірк"

23 студзеня, Позірк. Праз атаку — “масавыя скаргі” — профіль Святланы Ціханоўскай у “Інстаграме” будзе закрыты да “вырашэння сітуацыі”, паведаміў журналістам увечары 22 студзеня галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

У “Інстаграме” ў Ціханоўскай 125 тыс. падпісчыкаў. У профілі (president.sveta) зроблена больш за 1.800 публікацый.

Дапаўненне.

Праз “масавыя скаргі” аб часовым закрыцці старонкі ў “Інстаграме” абвясціла “Палітвязынка” — медыяпраект дапамогі рэпрэсаваным жанчынам. Адпаведнае апавяшчэнне на сваёй фэйсбук-старонцы апублікавала кіраўніца ініцыятывы Яўгенія Доўгая.

На старонку “Палітвязынкі” (politvyazynka) у “Інстаграме” падпісана 2.502 чалавекі, зроблена 599 публікацый.

Падзяліцца: