ЕС плануе ўвесці санкцыі супраць трох грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да вывазу ўкраінскіх дзяцей — EUobserver
15 лютага, Позірк. Еўрасаюз мае намер унесці ў санкцыйны пакет, прымеркаваны да другой гадавіны ўварвання РФ ва Украіну, старшыню Наваполацкага гарвыканкама (Віцебская вобласць) Дзмітрыя Дзямідава, генсакратара Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) Юрыя Шаўцова і паралімпійца Аляксея Талая, паведамляе выданне EUobserver.
Адзначаецца, што ўсе яны, а таксама дырэктар Данецкай грамадскай арганізацыі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў “Дэльфіны” Вольга Волкава (на яе таксама прапанавана распаўсюдзіць абмежавальныя меры), як лічаць у ЕС, датычныя да “гвалтоўнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь”.
Паводле інфармацыі медыя, новыя санкцыі плануецца зацвердзіць 19 лютага.
Дзямідаў названы “адной з ключавых асоб, якія маюць дачыненне да гвалтоўнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і іх наступнага незаконнага ўсынаўлення расійскімі і беларускімі сем’ямі”. Шаўцоў, Талай і Волкава, як сцвярджаецца, “дзейнічалі на адлегласці выцягнутай рукі ад рэжыму Лукашэнкі”.
Звяртаецца ўвага на тое, што Шаўцоў, з’яўляючыся генсекам БЧК, “асабіста наведваў дзяцей з Украіны, апранутых у вайсковую форму расійскага ўзору, як у Беларусі, так і ў акупаванай Расіяй Украіне”.
Заяўлена, што “выкрадзеных украінскіх дзяцей” у рамках дзейнасці “Дабрачыннага фонду Аляксея Талая” “прымушаюць наведваць адукацыйныя праграмы, якія актыўна падтрымліваюць расійскую дзяржаўную прапаганду, публічна адмаўляючы права Украіны на дзяржаўнасць”.
“Псеўда-няўрадавая арганізацыя “Дэльфіны”, якую ачольвае Волкава, займаецца, на думку ЕС, “ідэалагічным выхаваннем ўкраінскіх дзяцей”. Чакаецца, што гэтая арганізацыя разам з фондам Талая будуць уключаныя ў санкцыйны спіс.
Паводле даных Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), якія утрымліваюцца ў апублікаванай 16 лістапада 2023 года справаздачы амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі “Абсерваторыя канфліктаў”, з Украіны ў Беларусь ад пачатку развязанай РФ вайны вывезена не менш як 2.442 дзяцей 6–17 гадоў. Згодна з дакументам, дзяцей (у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва) прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.
Летась у чэрвені Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) перадало ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) дакументы з “доказамі ваенных злачынстваў” рэжыму ў Мінску, у тым ліку па перамяшчэнні дзяцей. У іх апрача Талая і Волкавай фігуруюць Аляксандр Лукашэнка, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, кіраўнік “Беларуськалія” і член Савета Рэспублікі Іван Галаваты.
Паводле матэрыялаў НАУ, гэтыя асобы “здзейснілі ваенныя злачынствы”, якія выказаліся ў “незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь і іх пераадукацыі”.
1 снежня 2023 года Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства БЧК праз невыкананне кастрычніцкага патрабавання федэрацыі вызваліць ад пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова, які абвінавачаны ў датычнасці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый. Шаўцоў таксама адзначыўся рэзананснымі заявамі пра размешчаную ў Беларусі расійскую ядзерную зброю.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я ў Беларусі зафіксаваны гістарычны максімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства