Мінск 00:28

“Памылкі — гэта нармальна”. Як моўная школа дапамагае імігрантам у Польшчы адольваць страхі

Фота: Polish for Belarus

Пераезд у іншую краіну, часта вымушаны, — заўсёды стрэс, выпрабаванне. Нават калі мы гаворым пра культурна блізкія суседнія краіны, напрыклад Польшчу. Важную ролю ў адаптацыі займае вывучэнне мовы. І ў гэтым могуць дапамагчы тыя, хто сам адчуў на сабе ўсе цяжкасці эміграцыі, не згубіўся і займаецца любімай справай — вучыць.

Разам з заснавальніцай моўнай школы Polish for Belarus Хэленай Смоляк разбярэмся ў стэрэатыпах пры вывучэнні польскай і даведаемся, як гэта — асвойваць замежную мову ў дарослым узросце.

Азарт выкладаць і любоў да мовы

— Пані Хэлена, цяпер школе Polish for Belarus 8 гадоў, яна займае першае месца ў рэйтынгу Top-100 of Poland сярод моўных школ, прычым не толькі тых, што навучаюць польскай. Як ацэньваеце пройдзены шлях?

— За восем гадоў з прыватных і групавых урокаў, якія даводзілася сумяшчаць з асноўнай працай і праводзіць у 7 раніцы ў інтэрнаце побач са спячымі суседкамі, мы выраслі ў школу, дзе кожны тыдзень займаецца 1 тыс. чалавек з дзясятка краін. Дзе працуе больш за 30 выкладчыкаў, 20 менеджараў. Агулам за гэты час мову ў нас асвоілі 8 тыс. слухачоў.

Не хочацца какетнічаць, маўляў, ой, мы сталі сапраўднай кампаніяй з працэсамі, са штатам, планёркамі, у якой ужо тысячы кліентаў. Мы ішлі да гэтага. Гэта класны, складаны, часта нервовы шлях. Але ён таго варты.

Мы ганарымся трапленнем у рэйтынг Top-100 of Poland, таму што гэта не толькі прызнанне на ўзроўні краіны, але і доказ таго, што наша праца цэніцца, што мы, нягледзячы на маштаб, які з’явіўся, думаем пра кожнага студэнта. Бо пераможцу выбралі дзякуючы колькасці і зместу водгукаў.

Але пачыналася ўсё з простага азарту выкладаць і любові да польскай. Жаданне дапамагчы людзям адаптавацца, асвоіць мову і адчуць сябе ўпэўнена ў новай краіне стала падмуркам, на якім у выніку вырас увесь праект. У нас можна пачаць з любога ўзроўню, нават з поўнага нуля (ацаніць свой узровень дапаможа тэст, распрацаваны з выкладчыкамі школы. — “Позірк”.), і дайсці да С1 — ўзроўню прафесійных стасункаў.

У якасці дадатку да курсаў школа арганізуе інтэнсіўныя моўныя кэмпы ў сяброўскай абстаноўцы. Бліжэйшы пройдзе 6–9 лютага, запісацца можна тут.

— Як паўплывала пандэмія на мадэль выкладання і адаптацыю школы?

— Кавід стаў выклікам для ўсяго свету, у моманце гэта быў стрэс, але ў выніку — моцны рост. Мы хутка адаптаваліся да анлайн-фармату, распрацаваўшы сістэму, якая дазваляе весці навучанне эфектыўна і інтэрактыўна. Гэта дало нам магчымасць прыцягваць студэнтаў за межамі Польшчы, якія толькі рыхтуюцца да пераезду.

Анлайн-фармат даў масу пераваг: гнуткасць для студэнтаў, магчымасць адаптаваць расклад і інтэграцыю новых тэхналогій.

Але жывыя зносіны асабліва ў эміграцыі таксама важныя. Таму мы арганізуем традыцыйныя мерапрыемствы: экскурсіі па Гданьску і Кракаву, гутарковыя клубы ў афлайн-фармаце, вечарыну Andrzejki ў гонар польскага свята. Дзякуючы гэтаму ў нас ёсць кам’юніці не толькі на словах.

Хэлена Смоляк
Фота: Pozirk for Belarus

Ад 12 да 72

— Як гэта — вучыць дарослых новай мове? Хто ваш тыповы вучань?

— Праца з дарослымі — натхняльны і адначасова складаны працэс. Нашы студэнты вельмі розныя: гэта могуць быць айцішнікі, музыканты, блогеры, а таксама бухгалтары, фінансісты, прадпрымальнікі, урачы, б’юці-майстры. Усе яны хочуць знайсці працу, новыя праекты, новых кліентаў, новыя пункты росту.

Асобная катэгорыя — бацькі, якія пераехалі з сем’ямі, якім трэба яшчэ інтэграваць і маленькіх дзяцей. Або пенсіянеры, якія раптам пачынаюць новы этап жыцця.

Наймалодшаму нашаму студэнту было 12 гадоў, а найстарэйшаму — 72. Тыповага, сярэдняга вучня ў нас няма, мы спрабавалі з менеджарамі скласці такі партрэт. Але атрымалася пара дзясяткаў аватараў.

У гэтым, напэўна, і кайф нашай працы, што людзі вельмі розныя, з розных краін — Беларусі, Украіны, Расіі, Азербайджана, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Узбекістана. І мы хочам, каб краін стала яшчэ больш.

Важна, каб кожны бачыў свой прагрэс, разумеў, што ў яго ўсё атрымаецца, незалежна ад узросту, узроўню ведаў, досведу, прафесіі і агулам бэкграўнду.

— Пасля вымушанага пераезду часта паўстае пытанне выжывання. Як гэта паўплывала на вашыя навучальныя праграмы?

— Эміграцыя часта суправаджаецца стрэсам і няўпэўненасцю, таму нашы курсы адаптаваныя пад рэальныя жыццёвыя сітуацыі. Мы вучым не толькі граматыцы або лексіцы, але і таму, як запоўніць дакументы, паразумецца ў офісе, уладкавацца на працу ці проста пагаварыць з суседзямі.

Адначасова з гэтым мы надаем увагу культурнаму складніку. Мы паказваем студэнтам, як разумець польскі менталітэт, традыцыі і звычаі, каб працэс адаптацыі адбываўся лягчэй.

Можа, гучыць пафасна, але ў нас спецыяльная аўтарская праграма навучання і персаніфікаваны падыход.

Пераступіць стрэсавы бэкграўнд

Ці можна выкладчыка замежнай мовы лічыць псіхолагам?

— Так, 100%. Многія нашы студэнты прыходзяць з перакананнем, што яны не здольныя вывучыць мову, з моцным страхам перад памылкамі. Праца выкладчыка — не проста растлумачыць правілы, але і паказаць, што мова — гэта не перашкода, а інструмент, які дапаможа павысіць якасць жыцця.

Да нашых настаўнікаў, у тым ліку да мяне, прыходзілі студэнты, якіх да нас рэпетытары літаральна называлі тупымі. Проста ўявіце сабе!

Іх пераконвалі, што яны ні на што не здольныя, што нават не трэба спрабаваць, “вучыць мовы — гэта не ваша“. І вось нам трэба не проста растлумачыць rodzaj męskoosobowy i niemęskoosobowy, а перад гэтым яшчэ і ўзяць за руку і дапамагчы пераступіць стрэсавы бэкграўнд.

Выкладчыкі школы праходзяць спецыяльныя трэнінгі, каб лепш разумець, як працаваць са страхамі і трывогамі студэнтаў. Мы выкарыстоўваем мяккі падыход: ствараем атмасферу, дзе памылкі — гэта нармальна, а прагрэс дасягаецца без ціску.

90% нашых студэнтаў займаюцца ў групах. За цябе хварэе не толькі выкладчык, але і яшчэ дзевяць чалавек. І ўсе шчыра хочуць, каб у цябе атрымалася.

У групе альбо ў размоўным клубе — ёсць і такая форма — студэнты таксама бачаць, што іх памылкі і складанасці абсалютна не ўнікальныя.

Група — гэта прышчэпка ад думак “усе ўсё ведаюць, я адзін ідыёт”.

Для беларусаў гэта сапраўдная кам’юніці, супольнасць, і чым далей, тым яна мацнейшая. Тым больш што можна займацца і ў карпаратыўных групах, са сваімі калегамі.

Зусім не адчуваюць сябе самотнымі і тыя, хто займаецца анлайн, індывідуальна.

Дзеля яшчэ большага пагружэння ў польскамоўнае асяроддзе арганізуем паездкі ў Кракаў, Гданьск. А вы ж ведаеце, наколькі гуртуюць паездкі.

— У вас у школе выкарыстоўваюцца падручнікі ўласнай распрацоўкі. Што падштурхнула стварыць сваё?

— Стандартныя падручнікі, на жаль, часта не ўлічваюць рэалій і патрэбаў славянамоўных студэнтаў. Гэтыя падручнікі (самы вядомы — Krok po kroku) прызначаныя для англа- і іспанамоўных студэнтаў. А ім трэба ў два разы больш часу на засваенне тых жа ўзроўняў, чым носьбітам беларускай, украінскай і рускай. Прыйшлося тэрмінова выпраўляць сітуацыю (усміхаецца).

Таксама нам хацелася дадаць больш рэальнага жыцця ў навучанне, а не навучаць польскай у вакууме. Мы пачалі распрацоўваць свае матэрыялы, якія факусуюцца на сапраўды важных аспектах.

Напрыклад, ужо з курсу А1 мы дадаем ва ўрокі сітуацыі, з якімі сутыкаюцца імігранты: як зарэгістравацца ў ужонде (упраўленне, адміністрацыя. — “Позірк”.), зняць кватэру, схадзіць да ўрача, запісаць дзіця ў сад.

Таксама мы ўключаем элементы беларуска-польскай культуры, каб студэнты адчувалі сувязь з новай краінай з дапамогай родных для іх тэм.

Фота: Polish for Belarus

“Не “забіваем” на студэнта пасля аплаты курсу“

— У вашай камандзе некалькі носьбітаў мовы. Ці лёгка было іх знайсці?

— Нам важна было знайсці не проста носьбітаў мовы, а прафесіяналаў, якія разумеюць, як вучыць славянамоўную аўдыторыю.

Нашы нэйтыў-спікеры дапамагаюць студэнтам пазбавіцца акцэнту, пагружаюць іх у рэальную польскую гаворку і дзеляцца нюансамі, якія не заўсёды зразумелыя з падручнікаў. Яны таксама прыўносяць жывую польскую культуру ва ўрокі, што робіць працэс навучання не толькі карысным, але і займальным.

— Што для вас значыць першы радок у рэйтынгу Top-100 of Poland?

— Быць у такім рэйтынгу — пацвярджэнне таго, што мы не проста добра робім сваю працу, але і ствараем сапраўды нешта важнае, патрэбнае і, не пасаромеюся сказаць, унікальнае.

Водгукі студэнтаў, якія сталі асновай гэтага рэйтынгу, паказваюць, што наш падыход працуе, а методыка — эфектыўная. Што нездарма так б’емся за якасць і адсочваем абстаноўку практычна 24/7, што мы не “забіваем“ на студэнта пасля аплаты курсу, а маніторым яго прагулы, разбіраемся ў прычынах, мяняем групу, калі нешта ідзе не так.

Мы ў камандзе часта паўтараем: “Божа, гэта ж дарослыя людзі. Ну яны ж могуць самі разабрацца. Ці не перагінаем мы?“ У 99% выпадкаў не. Студэнтам важны такі сэрвіс.

Мы дакладна не найпрыярытэтны занятак у іх жыцці цяпер (усміхаецца). І нам важна палегчыць задачу вывучыць мову па максімуме, і яны нам за гэта ўдзячныя.

Эмігранты асабліва моцна цэняць, калі ў новай краіне пра іх клапоцяцца. І без таго перад іх носам часта пляскаюць дзвярыма. Вось мы так не хочам рабіць. Мы хочам стаць для іх камфортным прытулкам.

І некалькі парадаў тым, хто баіцца пачаць вучыць польскую ці саромеецца гаварыць:

Па-першае, памятайце: памылкі — гэта нармальна. Нават самі палякі часам робяць памылкі ў гаворцы або лісце.

Па-другое, пачніце з малога. Пераключыце тэлефон на польскую, глядзіце фільмы або серыялы на польскай мове з субтытрамі.

Па-трэцяе, займайцеся ў групе. Зносіны з іншымі студэнтамі дапамагаюць хутчэй пераадолець страхі, здабыць упэўненасць. Вы прызвычаецеся да розных акцэнтаў, да рознага тэмпу, да рознай манеры гаварыць.

Па-чацвёртае, забяспечце сабе рэгулярную гутарковую практыку. Разам з курсамі нашы студэнты часта купляюць сабе абанементы на гутарковыя заняткі, каб мінімум раз на тыдзень проста размаўляць на польскай.

Найгалоўнае: будзьце цярплівыя да сябе. Вучыць мову — гэта не гонка, а шлях. Кожны крок набліжае вас да мэты.

І напрыканцы. Не саромейцеся акцэнту, хай ён не тармозіць вас у зносінах. Ганарыцеся тым, што ведаеце больш адной мовы.

Школа Polish for Belarus бесперапынна праводзіць набор у новыя групы узроўняў А1-С1, у групу гутарковага курсу, а таксама ў групу інтэнсіву перад іспытам на сертыфікат В1. Паглядзець інфармацыю пра курсы, кошты, вывучыць расклад і пакінуць заяўку можна па гэтай спасылцы. Да 17 студзеня па промакодзе Pozirk вы атрымаеце зніжку 5% на любы курс.

* Партнёрскі матэрыял

Падзяліцца: