
Пасля 30 гадоў праўлення аднаго і таго ж чалавека здаецца, што ні на што паўплываць ужо немагчыма. Але ўсе эпохі некалі заканчваюцца, і да іх змены неабходна быць падрыхтаваным, падкаваным. “Я чалавек маленькі, ад мяне нічога не залежыць” — вельмі распаўсюджанае, але памылковае меркаванне. Голас адзінкі не “танчэйшы за піск”, як пісаў пралетарскі паэт Маякоўскі. Адно меркаванне таксама мае значэнне. Нярэдка — вырашальнае.
Гэта лёгка дакажа бясплатны (!) анлайн-курс “Публічная палітыка для пачаткоўцаў”, на які прапануе запісацца шматфункцыянальны адукацыйны хаб “Нацыя Лідараў”. Старт — ужо 28 красавіка. Рэгістрацыя па спасылцы (па 27 красавіка) — тут.
У праграме восем модуляў, сярод якіх палітычнае кіраванне дзяржавай, грамадзянская супольнасць, мясцовае самакіраванне, бюракратыя і карупцыя (зразумела, барацьба з ёй, а не навучанне).
Калі сумняваецеся ў сваіх сілах, прапануем прайсці тэст, распрацаваны выкладчыкамі “Нацыі Лідараў” адмыслова для чытачоў “Позірку”. Калі не атрымаецца адказаць на ўсе пытанні, не бяда. Курс акурат і дапаможа разабрацца ў хітраспляценнях палітыкі. Калі ж па выніках тэсту вы апынецеся “круглым выдатнікам”, рэкамендуем “капаць” далей і глыбей.
Курс “Публічная палітыка для пачаткоўцаў” для вас, калі вы:
- цікавіцеся палітычнай сітуацыяй у Беларусі;
- хочаце разумець, што адбываецца ў сферах дзяржаўнай палітыкі;
- шукаеце сваё месца ў грамадска-палітычнай дзейнасці;
- хочаце развіваць і ўдасканальваць розныя сферы грамадскага жыцця;
- хочаце проста “выпрабаваць на зуб” сапраўдную палітыку.
Пра сам жа адукацыйны хаб “Нацыя Лідараў” мы распавядалі ў двух вялікіх матэрыялах. Калі раптам не чыталі, вось спасылкі:
Сам сабе лідар. Як пабудаваць грамадзянскую супольнасць у новых умовах
Кантрабанда ведаў і лекі ад самоты. Як ператварыць цяжкасці ў лідарскія амбіцыі
Да сустрэчы на курсе!