Мінск 11:02

Знайдзі свой экашлях — ТЭСТ

Крыніца: "Нацыя Лідараў"

“Экасістэма” — слова сёння надзвычай моднае. Гэтым тэрмінам называюцца і ўзаемаадносіны ў калектыве, і сукупнасць бізнес-працэсаў у кампаніі, і група гульцоў на рынку, аб’яднаная адзінымі каштоўнасцямі.

Экасістэма мае на ўвазе гармонію, якая можа браць пачатак між іншым і ад узаемаадносін чалавека і прыроды. Каб прыйсці да гэтай гармоніі, трэба адолець свой экашлях.

“Экашлях” — менавіта так называецца бясплатны (!) анлайн-курс, прапанаваны шматфункцыянальным адукацыйным хабам “Нацыя Лідараў”. У даступнай манеры выкладчыкі хаба дапамогуць вам навучыцца граматна чытаць этыкеткі і дзякуючы гэтаму набываць здаровыя прадукты і ваду, бяспечную і экалагічную бытавую тэхніку, эканоміць на пакупках і аплаце камунальных паслуг, бяспечна ўтылізаваць старыя лекі і рабіць яшчэ шмат якія карысныя перадусім для вас рэчы.

Паасобку гэта здаецца простым, але агулам — патрабуе стварэння сістэмы. Экасістэмы. Да якой, уласна, і вядзе экашлях.

А наколькі ён будзе лёгкім ці, наадварот, цярністым, вам дапаможа праверыць тэст, падрыхтаваны адмыслова для чытачоў “Позірку” выкладчыкамі “Нацыі Лідараў”. Дарэчы, падрабязныя інтэрв’ю з камандай праекта можна прачытаць вось тут і вось тут. Як і прайсці распрацаваны хабам тэст на іншую актуальную тэму.

Поспехаў на экашляху!

Шаноўныя чытачы! Часам на экашляху сустракаюцца цяжкасці, напрыклад, не паказваюцца вынікі пройдзенага тэсту. Калі з вамі такое адбылося, калі ласка, прайдзіце яго яшчэ раз. Хто ведае, можа быць, так свет намякае, што над пытаннямі і адказамі трэба паразважаць яшчэ?

Падзяліцца: