
Невядомае, незвычайнае, нестэрэатыпнае прываблівае ў любым узросце. Можна паспрабаваць разабрацца з гэтым самастойна, а можна і з дапамогай, як кажуць, адмыслова навучаных людзей. Менавіта такія сабраліся ў камандзе праекта “Нацыя лідараў”.
У першай частцы другой серыі размоў з “Нацыяй лідараў” мы абмеркавалі важнасць і асаблівасці адукацыі для дарослых. У другой частцы — паспрабуем намаляваць партрэт удзельніка курсаў, пачытаем некаторыя іх водгукі (яны выдзеленыя курсівам) і нават крышачку закранём праблему гендара. Абавязкова дачытайце да канца, будзе цікава!
Нашай суразомоўцай, нашым гідам зноў будзе кіраўніца прадзюсарскага цэнтра “Нацыі лідараў” Марына.
Баланс паміж бяспекай і адкрытасцю
— Вы адна з нешматлікіх устаноў, ініцыятыў, якія робяць стаўку на адкрытасць. На сайце — трохмоўныя гадавыя справаздачы з лічбамі і фактамі, розныя колькасныя паказчыкі, якія абнаўляюцца ў рэжыме анлайн. Не трэба марнаваць час на базавыя азнаямляльныя пытанні. Напрыклад, у вас 7 тыс. удзельнікаў курсаў. Але ў кожнага асобны, унікальны лёс. За амаль пяць год працы пэўна вымаляваўся партрэт сярэдняга наведвальніка курсаў. Які ён, ці змяняецца з бегам часу? І як забяспечваецца бяспека асабістых звестак?
— Давайце пачнем з адкрытасці. Нам здаецца, што ў беларусаў насамрэч вельмі вялікія праблемы з даверам. І наша адкрытасць і падсправаздачнасць — гэта гісторыя пра давер і пра тое, каб праз інфармацыю, якая не ўплывае на бяспеку, прывучваць да выбудоўвання даверу: паказваць, як ты працуеш, куды выдаткоўваеш грошы, якія маеш планы. Гэта нармальная еўрапейская практыка. Вельмі хочацца, каб раней ці пазней мы ўсе да гэтага прыйшлі.
Мы спрабуем знайсці баланс паміж бяспекай з аднаго боку і адкрытасцю і даверам — з другога.
Што да партрэту нашых удзельнікаў… Мы не збіраем персанальных звесткак. Адзінае, што патрэбна для рэгістрацыі — e-mail. Адпаведна вельмі складана скласці дэталёвы партрэт нашага ўдзельніка. Мы складаем яго на падставе апытанак, якія робім на вэбінарах, на падставе анкет, вельмі важных для зваротнай сувязі.
Збольшага ў нас вучацца жанчыны (каля 78%), гэта людзі з вышэйшай адукацыяй, ім пераважна ад 35 да 45 гадоў, то-бок гэта людзі, якія ўжо знайшлі сябе ў жыцці, зрабілі кар’еру і разумеюць, чаго ім не хапае. Яны гарадскія, гэта пакаленне, якое вырасла без сацыяльных сетак, але цяпер досыць актыўна імі карыстацца. Але пры гэтым яны любяць “лонгрыды”.
У іх ужо ёсць пэўная стомленасць ад жыццёвай руціны і ёсць патрэба новага, яны гатовыя гэтаму новаму вучыцца.
Раней 80% нашых удзельнікаў былі з Беларусі, цяпер гэты адсотак скараціўся да 30-35, але гэта зразумелая тэндэнцыя з улікам пытанняў бяспекі і таго, як заціскаюцца гайкі.
Немагчыма адразу стварыць ідэальны прадукт
— Што ўяўляе сабой анкетаванне? Што прыцягнула вашу найбольшую ўвагу? Ці, можа, было нешта незвычайнае?
— З аднаго боку “Нацыя лідараў” у значнай ступені валанцёрскі праект, пэўная колькасць людзей укладае свае сілы, час, досвед. І зразумела, што кожнаму хочацца бачыць плён сваёй працы. Для нас зваротная сувязь удзельнікаў і з’яўляецца такой падтрымкай і матывацыяй працягваць тое, што мы робім.
І водгукі ў анкетах, і тыя, што з’яўляюцца ў чатах пасля таго, як заканчваецца навучанне, — стымул для нас займацца гэтым далей, працягваць шукаць магчымасці рухацца, развівацца.
З іншага боку зразумела, што немагчыма адразу стварыць ідэальны прадукт. Курсы праходзяць патокамі: нешта працуе, нешта — не надта. У анкетах багата пытанняў наконт арганізацыі адукацыйнага працэсу, і для нас гэта — спосаб палепшыць наш прадукт, зрабіць яго больш даступным, зразумець, чаго ўдзельнікам не хапае, якія ўзнікаюць цяжкасці (“ну нязручна мне карыстацца вашым тэлеграмам ці выконваць дамашнія заданні”).
Нам важна, каб людзі, дзе б яны ні былі — у Беларусі ці за мяжой, разумелі, што яны не адны. Што адчуваць боль, настальгію, тугу ад таго, што ў цябе няма таго жыцця, якім жыў раней — гэта нармальна і з гэтым можна працаваць, знайсці падтрымку. Прычым бясплатную, што для псіхалагічнай дапамогі вельмі важна.
Калі ў людзей на курсе ўсё складваецца, мы атрымліваем вельмі кранальныя водгукі. Вось напрыклад:
“Курс “Унутраная сіла“ дапамог мне па-іншаму паглядзець на свае ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі. Я стала больш упэўнена распазнаваць маніпулятараў і гаварыць ім “не“. Я зразумела, што жаданне быць “добрай дзяўчынкай” — памылковае, укладзенае мне ў галаву ў дзяцінстве бацькамі і школай. Некаторыя нашыя патэрны паводзін падлягаюць перагляду на працягу жыцця, і гэты курс дапамог мне знайсці шляхі да ўнутраных зменаў. Асабліва хачу адзначыць роль выкладчыка, якая вельмі дабразычліва падыходзіла да ўсіх агучаных праблем і дапамагала ўбачыць рашэнне”.
“Я считаю, что если люди собираются и устраивают бесплатное обучение важным темам — уже действие, достойное всяких похвал. Неважно, как много будет раскрыто информации на курсе, для людей психологическое образование просто необходимо. Данный курс даёт людям повод подумать о главном, наболевшем. Могу точно сказать, что подобные разговоры — это точно не трата времени, это первый шаг на пути к счастливой жизни. Спасибо всем, кто вложил свои силы и время, я действительно оцениваю ваши затраты на этот курс позитивно!”
“За время курса я потренировалась говорить “нет”, когда чувствовала, что мне было некомфортно или давление на себя. И у меня получилось себя отстоять — сначала по заданию, и потом тоже. Было очень трудно, и я плакала потом, но все таки была горда, что сказала нет — я поступаю так, как чувствую правильным для себя в данный момент. У меня даже получилось сказать что-то нежное и хорошее себе, а не гнобить и прессовать — то есть отключить внутреннего критика и включить заботливого родителя. Я считаю это достижением) Потому что эта ситуация меня долго мучила”.
“Курс “От выгорания к ресурсу” — полностью практический, нужный и ценный для меня. Я была в шоке от осознания, как и что я делаю, порой плакала. Рекомендую пройти всем и каждому. Появилось больше ответственности и осознанности. И, конечно, выполнять задания в группе и идти вместе со всеми легче, чем одному. Спасибо огромное! Вы настоящие профессионалы”.
“Большая благодарность команде “Нация Лидеров” за разработку курса “От выгорания к ресурсу”. Курс насыщен большим количеством техник, которые прорабатывались в группе на сессии. Теория была представлена небольшими, но очень познавательными и содержательными видео с подробным конспектом. К каждому модулю были представлены дополнительные материалы, которые позволяли более полно индивидуально проработать интересующий кейс. Особая благодарность лектору видео и ведущей голосовых чатов. Рекомендую к прохождению, это важно для каждого”.
“Курс по выгоранию пришелся очень кстати. Я какое-то время пыталась разобраться с этой проблемой самостоятельно и даже с психологом, но прогресса особо не было. А курс помог наконец понять причины именно моего выгорания, увидеть свои “тонкие” моменты (теперь более понятно, с каким запросом идти дальше в терапию и коучинг), какие-то решения пришли сразу во время курса благодаря глубоким и непростым домашним заданиям. Замечательная ведущая-психолог: компетентная, прямая, поддерживающая. Большое спасибо за курс!”
“Курс перавысіў мае чаканні. Ужо ў часе яго праходжання якасць майго псіхічнага механізму значна палепшылася. З курса я ўзяў настолькі шмат, што не дам рады карыстацца усім адразу па яго сканчэнні. Кола неверагодных ліцвіноў-беларусаў рабіла вэбінары яшчэ больш неверагоднымі : )”
Ёсць дыскрымінацыя і жанчын, і мужчын
— Давайце пагаворым пра такі незвычайны курс як “Гендар з нуля”, тым больш што да 26 кастрычніка на яго ідзе набор.
— Па шчырасці, гэта адзін з вельмі складаных нашых курсаў. Часам здаецца: “Ну якое гэта мае дачыненне да майго штодзённага жыцця? Усе гэтыя гендарныя праблемы не дапамагаюць складваць сямейны бюджэт, не дазваляюць сябе псіхалагічна падтрымаць…” і г.д.
Але калі мы паглядзім на глабальную сітуацыю, у якой жывём, то наш раскол — ён шмат у чым каштоўнасны, ён засяроджаны на так званых “традыцыйных” і “нетрадыцыйных” каштоўнасцях, “скрэпах”, супрацьстаянні усходняй і заходняй цывілізацый.
Гэтая тэма насамрэч вельмі трыгерная, якая заўжды прыцягвае ўвагу вельмі рознаполюсную.
Ёсць людзі, якія думаюць, што ўсё гэта — бздура, ўсе гэтыя вашыя фемінітывы ці “дзясяткі гендараў”…
З іншага боку ёсць людзі досыць радыкальныя ў змаганні за роўнасць. І нам здаецца, што ва ўсіх гэтых спрэчках і дыскусіях часта не хапае ведання прадмету.
І, уласна, курс “Гендар з нуля”, які складаецца з васьмі модуляў — гэта спроба ўвесці ў тэму, паказаць, што насамрэч яна вельмі складаная, што сусвет вельмі розны, але гэта не значыць, што мы не можам жыць у згодзе, каб кожны мог сябе рэалізаваць.
Курс пачынаецца з пытання “Навошта нам гендарная роўнасць?” Звычайна людзі прыходзяць на курс з нейкім сваім бачаннем. А калі гэта мужчыны — то з пазіцыяй “усё гэта папрыдумвалі феміністкі і няма ніякай дыскрымінацыі”.
З іншага боку, ёсць жаночая пазіцыя, часта пазіцыя “ахвяры”, што “нас увесь час крыўдзяць”, а дасягненне гендарнай роўнасці — гэта тоеснае прыніжэнне мужчын. Але гэта так не працуе.
Адпаведна, усё пачынаецца з высвятлення, што такое гендар, чым біялагічны пол адрозніваецца ад сацыяльнага, што такое гендарная ідэнтычнасць, чаму гендарная роўнасць — гэта не толькі пра фемінізм і г.д.
Другі модуль (і гэта вельмі цікава): як гендарная роўнасць можа дапамагчы мужчынам. Мы звычайна гаворым пра гендар у кантэксце дыскрымінацыі жанчын, абмінаючы тэму дыскрымінацыі мужчын. У нас чамусьці часта думаюць, што мужчына ўсім і заўжды павінен: працаваць фізічна, утрымліваць сям’ю, пры гэтым, натуральна, не маючы права на эмоцыі, нейкую слабасць. Нават ёсць такі стэрэатып, што мужчына не мае права за сабой даглядаць, і калі ён зрабіў сябе манікюр ці схадзіў да касметолага — з ім нешта не так…
Грамадства, пабудаванае на гендарнай роўнасці, — гэта грамадства, дзе ўлічваюцца патрэбы і правы кожнага і кожнай.
Курс шмат у чым арыентаваны на Беларусь. Ёсць модуль пра гендарную палітыку Беларусі. Там можна паглядзець статыстыку і атрымаць аргументы ў любой спрэчцы на тэму роўнасці.
Ёсць модуль пра гендарныя стэрэатыпы, а таксама модуль пра тое, як складваюца адносіны мовы і гендара: што рабіць, калі вас бесяць фемінітывы, або калі вы не разумееце, навошта патрэбны гэтыя гендаргэпы (студэнт_ка). Гэты модуль дапамагае зразумець, што такое інклюзіўная мова, што такое ясная мова, як мова ўплывае на наша бачанне свету.
Ёсць модуль пра гендар у сям’і, пра “традыцыйныя” і “нетрадыцыйныя” сем’і. І можна паразважаць, у традыцыйнай ці нетрадыцынай сям’і ты вырас, калі цябе, напрыклад, гадавалі мама з бабуляй…
Модуль “Гендар у арганізацыях” — пра тое, як гендар уплывае на кар’еру не толькі жанчын, але і мужчын.
І ёсць модуль пра гендар і сучасную культуру: што робяць СМІ і творы культуры, каб прапагандаваць або не прапагандаваць гендарную роўнасць, як гэта ўплывае на наша бачанне свету.
Фактычна гэта курс, які патроху закранае ўсе сферы нашага жыцця. Можна адсачыць, як тэма гендару ўплывае на жыццё ў плане стэрэатыпаў, “шкляной столі”, “другой змены” жанчын дома і гэтак далей.
У нас бывае вельмі горача на вэбінарах… Калі ты прыходзіш са сваімі ўстаноўкамі і з намерам абараніць свае погляды і каштоўнасці, вялікая задача — перастаць кіравацца сваімі крыўдамі і пачаць слухаць іншы бок, хаця б паспрабаваць зразумець яго аргументы.
Наша звышзадача — менавіта каб людзі навучыліся чуць іншых, звяртаць увагу на іх пазіцыю.
Хатнія заданні вельмі розныя. Напрыклад, можна паглядзець відэа вядомага блогера і паспрабаваць пагадзіцца ці аспрэчыць яго думку, напрыклад адносна новай маскуліннасці.
Можна навучыцца аналізаваць статыстыку, пакуль у Беларусі яе не засакрэцілі цалкам, і паглядзець, што там са станам здароўя у мужчын, чаму ў Беларусі мужчыны дажываюць да пенсіі… І пераканацца, як уплывае на працягласць жыцця стэрэатып “хлопчыкі не плачуць”.
Можна напісаць эсэ з нагоды спісу забароненых прафесій, падрыхтаваць прэзентацыю пра “ясную мову” ці фемінітывы. Можна паглядзець дыскусію пра будучыню сям’і ў новай Беларусі і аргументавана выказаць сваю думку на гэты конт.
Апроч самарэфлексіі, ты выбудоўваеш стасункі з іншымі, і фінальнае заданне — зрабіць сумесную прэзентацыю.
Я сама вучылася на курсе па гендару, гэта было маё знаёмства з “Нацыяй лідараў”, і мы рабілі сумесную прэзентацыю пра рэкламу і пра тое, як у ёй з’яўляюцца гендарныя стэрэатыпы. І было вельмі цікава наладзіць работу з незнаёмым чалавекам, хутка зрабіць нешта разам і прэзентаваць.
Асэнсаванне такой тэмы, як гендар, наводзіць на думку, як мы можам уплываць на грамадства, змяняючы сябе, як можам пераадольваць стэрэатыпы і такім чынам ствараць сваё жыццё не па прынцыпе “ты же девочка”, а так, як насамрэч хочацца.
“Варта ўвагі, калі нам цікава жыць у грамадстве са свабодамі”
Вось некаторыя водгукі:
“Даведаўся пра курс па гендарнай роўнасці выпадкова. Тэма гэтая мяне не турбавала, але апошнім часам яна на слыху. Каб разабрацца ў ёй, вырашыў даведацца як мага болей. Можна шмат чаго пачуць ад кагось пра гендарную роўнасць, але лепей атрымаць інфармацыю ад спецыялістаў <…>. І на падставе гэтага сфармаваць сваю пазіцыю. Тэма вартая ўвагі, калі нам цікава жыць у грамадстве са свабодамі. Ёсць над чым падумаць і не баяцца задаць сабе пытанні, якія падымаюцца ў курсе. Не абавязкова з ўсім пагаджацца, але для таго яно і ёсць асабістае меркаванне.“
“Для меня курс стал хорошим расширением сознания и мостами для соединения многих непонятных мне моментов. Я увидела, что это все не симптом разных “заболеваний”, а результат одной хронической проблемы, которая касается не только меня напрямую, но и всех членов общества независимо от их гендера, статуса и других отличительных черт. Моя мечта — чтобы этот курс прошли как можно больше молодых мужчин Беларуси. Это базовые знания для современного мира, без которых мы останемся невежественными и не сможем изменить мир к лучшему”.
“Шчыры дзякуй за гэты дасканалы, цікавы, якасны курс “Гендар з нуля: разбіраемся разам”. Выдатныя лекцыі ад эксперткі за 15-20 хвілін усё раскладуць па палічках. Было вельмі цікава працаваць у розных фарматах: і лекцыі, і вэбінары, і хатнія заданні былі вельмі крута аформлены і арганізаваны. Мне сапраўды спадабалася вучыцца. Усім раю курс: і мужчынам, і жанчынам. Дзякуй вялікі!”
“После прохождения курса я стала больше думать о том, как я уже сейчас формирую или не формирую гендерно нейтральную среду вокруг себя. Я будто бы стала брать больше ответственности за то, что я делаю в этом направлении, и смотреть на свою активность и деятельность через оптику гендерной нейтральности”.
Запісацца на бясплатны курс “Гендар з нуля: разбіраемся разам” можна да 26 кастрычніка тут. Заняткі пачынаюцца 27 кастрычніка.
Далучыцца да “Нацыі лідараў” можна:
у “Тэлеграме” — t.me/nationofleaders_channel
у “Інстаграме” — instagram.com/nationofleaders_insta/
у “Фэйсбуку” — facebook.com/nationofleaders.org
у “Ютубе” — youtube.com/channel/UCjK4cecItrRTAorGbx8y1-w
у “Саўндклаўд” — soundcloud.com/nationofleaders
* Партнёрскі матэрыял



