Мінск 08:22

А ў вас таксама жывуць гендарныя стэрэатыпы? — ТЭСТ

Пытанні гендара — сярод тых, што выклікаюць найбольш ажыўленыя дыскусіі на ўсіх магчымых пляцоўках і ўзроўнях. У запале спрэчкі апаненты часам выходзяць за рамкі карэктнасці, і агонь эмоцый пагасіць бывае цяжка.

Для адстойвання сваёй пазіцыі, для паўнавартаснай дыскусіі важная база ведаў, якая, уласна, і фармуе пазіцыю. Гендар тут таксама, зразумела, не выключэнне.

Адукацыйны хаб “Нацыя лідараў” акурат набірае ўдзельнікаў бясплатнага курсу “Гендар з нуля: разбіраемся разам”. Запіс вядзецца да канца дня 26 кастрычніка. А ўжо 27 кастрычніка адкрыецца першы модуль курса.

Для таго каб зразумець, наколькі вам патрэбен гэты курс, мы разам з камандай “Нацыі лідараў” распрацавалі тэст з 10 пытанняў рознай складанасці. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Пасля праходжання тэсту будзе ацэнены ўзровень вашых ведаў. Проста як у школе. З той розніцай, што “Нацыя лідараў” запрашае на курсы ўсіх, незалежна ад узросту і роду заняткаў. Нават калі будзе 10 балаў з 10. Дарэчы, пра сам курс і водгукі на яго можна пачытаць тут.

Нагадаем, што запісацца на курс можна тут.

Падзяліцца: