
“Позірк” працягвае распавядаць пра адукацыйны хаб “Нацыя лідараў”. Тэмы сённяшняй размовы — успрыманне беларусамі саміх сябе, як нас бачаць іншыя, а таксама як “Нацыя лідараў” спрабуе працаваць з іміджам беларусаў. На пытанні адказваюць кіраўніца прадзюсарскага цэнтра Марына, прадстаўніца цэнтра суправаджэння выпускнікоў Рына і валанцёрка хаба Таццяна.
Запусціць рэфлексію чалавека
— “Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы” — гэта вытрымка з вашай самапрэзентацыі. А наколькі цяжка “надбудоўваць” новыя веды над фундаментам, з якім прыходзяць да вас беларусы?
Таццяна: Мне падаецца, што “надбудоўваць веды” — гэта ўвогуле не зусім тое, чым мы займаемся. Кожны чалавек сам выбірае, чаму вучыцца і што канкрэтна яму трэба ўзяць з адукацыйнага працэсу.
Галоўнае — працэс навучання. Падчас узаемадзеяння з выкладчыкамі і іншымі ўдзельнікамі курсаў людзі вучацца па-іншаму камунікаваць, па-іншаму супрацоўнічаць. Яны знаёмяцца з рэальнасцю, у якой жывуць іншыя людзі, і робяць пэўныя высновы. Вельмі важна запусціць такую рэфлексію.
Таму я б казала не пра “надбудову”, а пра пашырэнне, паглыбленне, можа, часам замену састарэлага.
Марына: Мы займаемся нефармальнай адукацыяй. Тут галоўную ролю адыгрывае чалавек, які хоча нешта зрабіць для сябе, прычым дарослы чалавек, таму першаснай з’яўляецца самаматывацыя.
Да нас прыходзяць людзі, якім нечага не хапае для камфортнага, паўнавартаснага асабістага ці прафесійнага жыцця. Яны паглыбляюць веды самі, бо ў цэнтры працэсу менавіта яны, іх патрэбы. Наша задача — стварыць асяроддзе, у якім гэта можна рэалізаваць найлепшым чынам.
— Ці гатовыя беларусы прызнаваць, што ведаюць менш за кагосьці, і вучыцца, каб падцягнуть “базу”? Так бы мовіць, каб не было “сорамна перад людзьмі”, але насамрэч — перад самімі сабой.
Марына: Беларусы розныя. Нягледзячы на складаную сітуацыю, у якой мы знаходзімся, калі мы нечакана для сябе сталі раскіданай па розных краінах нацыяй, гэта можа стаць і плюсам, бо, каб зразумець, што ты нечага не ведаеш, мусіць быць нехта, хто ведае больш за цябе. І гэтае сутыкненне з іншымі культурамі, іншым ладам мыслення, манерай камунікацыі можа быць вельмі плённым.
Рина: Мне кажется очень важным, что мы пытаемся открывать нашим участникам курсов окно в современный мир. Именно современные знания, определенные навыки, или “софт скиллы”, обычно сложно приобрести в повседневной жизни. Мы создаем пространство, где можно увидеть другое, может, нестандартное решение той или иной проблемы. Или наоборот — предложить кому-то такое решение.
Наше пространство ценно именно тем, что у нас люди встречаются, делятся знаниями. Мы верим, что в нем мы можем расти вместе.
Часы, калі нас заклікалі “людзьмі звацца”, сышлі недалёка
— Магчыма, правакацыйнае пытанне: на ваш погляд, ці не адбіваюць ахвоты вучыцца вядомыя прапагандысцкія клішэ, маўляў, усё беларускае — апрыёры найлепшае?
Рина: Мне кажется, мы, наоборот, работаем над тем, чтобы белорусы “адчулі сваю годнасць”. Одна из целей нашей работы — помочь белорусам осознать себя в мире достойными его представителями, наравне с другими нациями. Нет ощущения, что белорусы замкнутые, всё знают и не готовы к росту. Как и другие люди, мы готовы развиваться.
Марына: Мне здаецца, што больш трывалае, наадварот, уяўленне пра тое, што беларускае не такое добрае, як у “вялікага брата”. У нас дастаткова моцны комплекс “малодшага” і посткаланіяльныя ўстаноўкі пра тое, што сваё апрыёры горшае, чым у суседзяў. З гэтым, безумоўна, трэба працаваць.
На жаль, мы недалёка адышлі ад пачатку ХХ стагоддзя, калі марай беларусаў было “людзьмі звацца”, у тым ліку лічыць сваё не горшым за чужое. Здаецца, пакуль мы так і не навучыліся адэкватна сябе ацэньваць.
Адаптацыйнасць — наша суперсіла
— Дарэчы, пра іншае клішэ, якое нават увайшло ў анекдоты. Кажуць, што беларусы вельмі добра прыстасоўваюцца да абставін і да іх змены, бо на працягу стагоддзяў жылі пад рознымі валадарамі і перажывалі шмат войнаў. Ці слушнае гэта сцвярджэнне, калі вы ведзяце гутаркі з удзельнікамі вашых курсаў, клубаў? Ці насамрэч у беларусаў няма праблем з прыстасаваннем да абставін?
Таццяна: Думаю, праблемы ёсць ва ўсіх. Я асабіста лічу, што адаптацыйнасць — наша суперсіла. Мы ў стане дамовіцца з кожным, эмпатычна зразумець яго пазіцыю, пачуцці, інтарэсы. Зразумець перспектыву і патрэбы іншых людзей і арганізацый.
Так, гэта — суперсіла, проста бярэ вельмі шмат часу, патрабуе шмат энергіі. Бо хто яшчэ так можа акрамя нас, беларусаў? Мусіць, ніхто.
Калі больш эфектыўна “схавацца ў бульбу”, так і зробім
— Яшчэ кажуць, што беларусы сціплыя, ціхія, бо трохі няўпэўненыя ў сабе. Іншымі словамі, маюць заніжаную самаацэнку.
Таццяна: Змагацца з гэтым можна філасофіяй маленькіх крокаў. І калі ты бачыш, што атрымалася нешта маленькае, з’яўляецца ўпэўненасць, што ты маеш рацыю, маеш права і сілы рабіць больш.
Мы якраз нядаўна абмяркоўвалі тры стратэгіі дзеянняў у стрэсавай сітуацыі: “Бі — бяжы — замры”. І беларусы ў большасці выпадкаў проста заміраюць. Але гэта ўсё звязана з адаптыўнасцю, пра якую я казала раней. Трэба замерці, каб зарыентавацца ў сітуацыі, зразумець, як дзейнічаць эфектыўна. І калі мы вырашым, што больш эфектыўна “схавацца ў бульбу” і ляжаць у ёй ці паўзці па баразне, то так і будзем рабіць. Але важна, каб мы пры гэтым вучыліся прымяняць і іншыя стратэгіі.
Рина: Возможно, нас не всегда верно трактуют, принимая за скромных, всегда подчиняющихся и не имеющих голоса людей. Не исключено, что за этим стоит нечто другое — внутренняя уверенность и работоспособность. Я часто слышу: “Вы тут говорите, а я просто буду выполнять свою работу спокойно и честно”.
То есть вопрос еще и в том, как это все называть.
Беларус на пустой вуліцы будзе чакаць на зялёнае святло
— А вось такое пытанне: ці можна вылучыць беларуса ў натоўпе? Паводле якіх прыкмет? Калі не, то ці не маркер гэта таго, што беларусы — сапраўдныя еўрапейцы?
Таццяна: Гледзячы яшчэ ў якім натоўпе. Дарэчы, беларусаў можна вылучыць нават у натоўпе ўсходніх славян. Паколькі ў нас ёсць і балцкая частка, то менталітэт у нас больш спакойны, мы больш разважлівыя. Спачатку думаем, потым робім.
Таксама беларусаў можна вылучыць тым, што называецца “добра выхаваныя”. І гэтае стрымліванне сваіх эмоцый — адзнака шляхецкага этыкету, праз гэта нас таксама можна пазнаць.
І мы заўсёды выбачаемся, усіх прапускаем наперад… Але мне падаецца, што спосаб камунікацыі, паводзін, выбудоўвання стасункаў з іншымі людзьмі нас і адрознівае ад іншых.
Марына: Гістарычна склалася, што для нас вельмі важнымі ёсць справядлівасць і правілы.
Гэтыя імперыі так хутка змяняліся, што нам трэба было зразумець правілы гульні, каб выконваць дзеля празрыстасці, дзеля таго, каб усё было справядліва.
Беларуса ў натоўпе я пазнаю па тым, што ён выкіне смецце ў сметніцу. І не таму, што над ім стаіць нехта вялікі з бізуном.
Мінск — чысты горад не толькі таму, што яго ўвесь час прыбіраюць, а яшчэ і таму, што калі ты яго ўспрымаеш як свой, то не будзеш кідаць смецце абы-дзе, гэта няправільна.
Беларус на пустой вуліцы, дзе працуе светлафор, будзе чакаць на зялёнае святло: проста таму, што ёсць правілы і яны мусяць выконвацца.
Гэта частка нашай “прашыўкі”, і, калі мы нарэшце здолеем пабудаваць сваю дзяржаву, гэта будзе найлепшая дзяржава ў свеце, у якой будуць працаваць законы. Таму што гэта — наша ўнутраная патрэба.
Беларусы — яны такія “ахінальныя”
— Хто мы для нашых суседзяў-еўрапейцаў? Ці ёсць нейкая “загадочная белорусская душа”, якую немагчыма зразумець? Якія стэрэатыпы ў замежнікаў ёсць наконт беларусаў?
Рина: Мне кажется, нас действительно характеризует большая работоспособность, и это не стереотип.
Конечно, бывают разные люди, мы в этом плане ничем не отличаемся от других наций. Но есть такие nordic slavic women, и мне кажется, что мы выглядим действительно так. Чтобы узнать, что у нас внутри, надо еще очень постараться. И далеко не факт, что мы эмоционально раскроемся.
И в то же время в этом есть какая-то сила, уверенность, что на нас можно положиться. Где бы я ни была, всегда говорят, что если мы уже за что-то взялись, то будем относиться к этому очень ответственно.
Таццяна: Цяпер беларусаў у Літве стала шмат. А яшчэ 15-20 гадоў таму, калі я прыязджала па працы ў Вільнюс, мне там казалі, што Беларусь немагчыма не заўважыць. Літоўцы ставіліся да нас як да больш магутнай дзяржавы і да народа, які большы за іх і па колькасці, і па рэсурсах.
Нядаўна я мела гутарку з адным азербайджанцам у Польшчы. Дык у іх кампаніі адміністратарам працуе беларуска, яна клапоціцца пра тое, каб усё было прыгожа, усё працавала і г.д. Мой суразмоўца падкрэсліў, што беларусы — вельмі добрыя, у сэнсе дабрыні.
Узбекі, туркмены, кыргызы нас лічаць еўрапейцамі. Шмат з іх у савецкія часы служылі ў Беларусі і заўсёды прыгадваюць яе з цеплынёй. Беларусы — яны такія “ахінальныя”.
Беларусы павінны быць суб’ектнымі
— Увогуле як змянілася стаўленне да беларусаў за апошнія гады? Над чым трэба працаваць, каб палепшыць наш імідж? Вось мы зараз крыху закранулі літоўцаў, а што іншыя?
Таццяна: Я думаю, што ўкраінцы, напрыклад, увогуле не ведаюць, што з намі рабіць. Калі ў нас у 2020-м нічога не атрымалася, яны казалі: “Чаго вы такія… ніякія?” Яны нас не разумеюць.
А калі з нашага боку здарыўся напад, то я чула тут ад украінак: “А чаму вы іх не стрымалі? Як вы маглі іх да нас прапусціць?”
Мы ў стратэгіі “замры”, а яны — “бі”. Таму, можа, для іх мы і незразумелыя.
Марына: А мне ўвогуле хочацца, каб для свету мы былі суб’ектнымі. У 2020-м быў вялікі інтарэс да таго, што адбывалася ў Беларусі, да беларусаў. На сёння ён значна меншы, і хочацца вярнуцца ў гэты парадак дня, і вярнуцца з нечым пазітыўным. Не тым, што беларусы — кантрабандысты або дапамагаюць у вайне супраць Украіны.
Хочацца, каб было іншае ўяўленне пра нас. Што мы — трывалыя і, нягледзячы на выпрабаванні, існуём і не здаёмся, што пад вонкавым заміраннем ідзе жывое жыццё.
І хацелася, каб тое, што беларусы ствараюць, як яны падтрымліваюць адно аднаго, было больш бачна іншым, таму што ёсць неімавернае, як мне падаецца, адкрыццё 2020 года — беларуская салідарнасць. І хаця ўсе стаміліся, прайшло ўжо пяць гадоў, але салідарнасць засталася. Часта не гучная, але ціхая і годная. І хочацца, каб і іншыя бачылі беларусаў як людзей салідарнасці.
Беларусы — людзі-марафонцы
— А наколькі беларусы ўпартыя? Ці ёсць у нас сапраўды рыса даціскаць сітуацыю да канца, як вы раней згадвалі? Ці наадварот, “складваюць лапкі”, калі не атрымліваецца? Як хутка ў нас разраджаюцца “батарэйкі”?
Марына: Мне здаецца, мы — людзі-марафонцы. Нас гісторыя настроіла на марафон, ён патрабуе ўпартасці, і яна ў нас ёсць.
Тое, што мы захавалі сябе на працягу стагоддзяў жорсткай каланіяльнай палітыкі, — гэта пра ўпартасць.
У беларускай літаратуры замацаваўся такі сімвал Радзімы — шыпшына. Колькі яе ні зразай, пад зямлёй застаецца жыццё, і, калі толькі ўзнікае спрыяльная сітуацыя, яна адразу ідзе ў рост. Аднак пры гэтым колецца.
Таццяна: Ёсць справы, для нас важныя на каштоўнасным узроўні, і тады мы — упартая шыпшына. Але бывае розная ўпартасць. Нешта важнае мы здольныя пранесці праз усё жыццё, і ў той жа час я нічога не маю супраць таго, каб мяняць нейкія рашэнні ці кідаць тое, што не прыносіць плён.
— Мы нездарма запыталіся пра ўнутраныя “батарэйкі”. У вас ідзе запіс на бясплатны курс “Ад выгарання да рэсурсу”, які закліканы “вярнуць энергію, здабыць устойлівасць і зноў адчуць радасць жыцця”. Наколькі запатрабаваны гэты курс зараз? У ранейшым інтэрв’ю нам вы казалі, што летась па колькасці ўдзельнікаў ён быў другім.
Рина: Для начала в продолжение предыдущего вопроса отмечу, что белорусы и белоруски, оказавшись за границей, сталкиваются со значительными сложностями, особенно если это незапланированная эмиграция. Но даже если она и запланированная, все равно это слом привычной жизни, и требуется много сил, чтобы выйти на желаемый уровень жизни и спокойствия. Помимо того, что нужно просто работать и зарабатывать, приходится тратить много сил на легализацию, на выстраивание новых контактов.
При этом мы не забываем “делать белорусское”. Например, рождается очень много белорусской музыки, литературы, дизайна. Создаются культурные пространства. Очень много делает молодежь, хотя, казалось бы, она быстрее всего интегрируется в новое общество. Появляется все больше своих фестивалей, конкурсов. Иногда в той же Варшаве они могут одновременно проходить на нескольких площадках. Поэтому тратим еще больше сил, и люди выгорают, к сожалению, быстрее. Проблема с выгоранием видна не только на специальном курсе, но и в наших клубах, в анкетах обратной связи: “Я очень хотел пройти курс… но мне не хватило сил”.
Люди, о которых я только что сказала, зная, какая у нас на курсах обстановка и о том, что здесь можно опереться на других людей и выйти из “точки выгорания” вместе, возвращаются. Эти курсы по-прежнему очень популярны.
Замоўчванне сваіх праблем — наш “любімы патэрн”
Марына: Наш “любімы патэрн” паводзін — замоўчванне сваіх праблем, удаванне, што яны знікнуць проста таму, што ты іх не агучыў. Напрыклад, да апошняга не звяртаць увагі на свой стан здароўя, таму што ты ”не выгорел, а ленивый”. І не можаш падняцца не таму, што ў цябе дэпрэсія, а таму, што ты ізноў жа гультай. І тое, што людзі сталі звяртаць увагу на свой стан і шукаць дапамогі, — гэта для мяне вялікі прарыў у “нармальнасць”. Праца з псіхолагам становіцца нормай, а не паказчыкам таго, што з табой “нешта не так”. Гэта таксама адзнака нашага росту і сталення.
Не трэба рабіць выгляд, што з табой усё ў парадку, што ты “жалезны”, і пасля ў 40 гадоў паміраць ад інфаркту.
Трэба шукаць дапамогі, і нам вельмі важна такую дапамогу па меры сваіх магчымасцяў прапаноўваць.
— Такім чынам, беларус беларусу беларус?
Марына: Як вядома, за гэтымі словамі стаіць гісторыя першага загінулага палітвязня, гэта фраза з ліста Вітольда Ашурка, і для мяне гэта гісторыя пра тое, што ў нас ёсць адчуванне свойскасці.
Гэта пра салідарнасць: я не ведаю цябе асабіста, але дапамагу, таму што ты — свой. І гэта таксама прыкмета сталай нацыі. Мы часта думаем пра сябе ў катэгорыях “неда”: гутарка пра тое, што беларусы спазніліся на свой цягнік, не сталі нацыяй, не паспелі “дафарміравацца” і г.д. Але мы “дафарміраваліся”, таму што дараслі да таго, што беларус беларусу — беларус.
Рина: А я бы связала эту тему с курсом по “выгоранию”. Существуя в одном контексте, проходя через схожий опыт, мы лучше понимаем друг друга.
В чем уникальность наших курсов? Казалось бы, эффективнее оказывать психологическую помощь в “классической” форме, в личной беседе. А у нас на курсах собирается группа. И люди видят, что у них схожие проблемы, делятся опытом их переживания. Они готовы поддерживать тех, кому, возможно, еще хуже. Каждый приносит чуть-чуть энергии в общее пространство, и создается эффект “белорус белорусу белорус”.
После курсов они уже используют этот опыт в своей жизни, вне пространства “Нации лидеров”. Это точно ощущается через обратную связь.
Особенно приятно, когда человек, к примеру, не знает, что я имею отношение к “Нации лидеров”, и начинает делиться позитивным опытом общения с нами, говорит, что нашел силы действовать дальше. Это меня очень вдохновляет.
— В этот момент вы признаётесь?
Рина. Не всегда. Я ведь тоже скромная белоруска (смеется). Но не самая скромная, поэтому иногда признаюсь.
На парадку дня — канцэпцыя пазітыўнай ідэнтычасці
— Над чым зараз працуе “Нацыя лідараў”?
Марына: На парадку дня канцэпцыя так званай пазітыўнай ідэнтычнасці. Мы “дафарміраваліся” як нацыя, але гэта трэба пэўным чынам прысвоіць.
Нацыя — гэта тое, што яна пра сябе “транслюе”. Тое, што мы пра сябе прыдумалі, наш нацыянальны міф, тое, што мы прысвоілі і транслюем пра сістэму адукацыі, літаратурны або гістарычны канон.
У часы станаўлення беларускай незалежнасці Сяргей Дубавец напісаў эсэ, якое называецца “Тут”, дзе ён разважае аб праблемах беларускай ідэнтычнасці ў паваротны гістарычны момант. Аб тым, што мы, гаворачы пра сябе, увесь час адштурхоўваемся ад іншых: “я — не рускі, я — не паляк, я — не украінец”, але мы не зрабілі наступнага кроку: “А які я?”
Вельмі важна зрабіць гэты крок у пазітыўны бок. Гэта ў 1960-я гады зрабіў Уладзімір Караткевіч (26 лістапада споўнілася 95 год з дня его нараджэння. — “Позірк”.) сваімі гістарычнымі раманамі. Ён вырасціў пакаленне людзей, якія ў выніку дамагліся незалежнасці Беларусі, стварыўшы прывабны вобраз станоўчага героя, з якім можна псіхалагічна сябе атаясаміць. Героя, які не толькі ходзіць па колах пекла, а здольны перамагчы роспач і нават смерць сваім гумарам, смеласцю, “няправільнасцю” і любоўю да жыцця.
Падаецца, што для беларусаў сёння гэта вельмі важна. Як унутры краіны, дзе табе паўтараюць: “Здесь же русский мир, чего вы?”
Так і ў эміграцыі, асабліва маладым, каб не страціць сваю ідэнтычнасць, а захоўваць і ўзбагачаць беларускае. І не таму, што мама так сказала, а таму што гэта крута.
І гэта тое, над чым усім нам варта працаваць, каб сканструяваць гэты вобраз беларусаў у XXI стагоддзі.
Таццяна: Пачынаць трэба ад сябе. Кожны з нас і ёсць амбасадар беларускай нацыі. І тое, як мы паводзім сябе, супрацоўнічаем з іншымі, што эмануем, транслюем — ад гэтага залежыць самаадчуванне тых, хто побач, і тых, з кім сутыкаемся.
Далучыцца да “Нацыі лідараў” можна:
у “Тэлеграме” — t.me/nationofleaders_channel
у “Інстаграме” — instagram.com/nationofleaders_insta/
у “Фэйсбуку” — facebook.com/nationofleaders.org
у “Ютубе” — youtube.com/channel/UCjK4cecItrRTAorGbx8y1-w
у “Саўндклаўд” — soundcloud.com/nationofleaders
* Партнёрскі матэрыял
Гл. таксама:
Андрагогіка, альбо Педагогіка для дарослых. Як ствараецца “Нацыя лідараў” і чаму ў наш час важная самаадукацыя (націсніце, калі ласка, тут, калі гэтая спасылка не працуе)
Што такое гендаргэп і як барацьба з гендарнымі стэрэатыпамі дапамагае мужчынам (націсніце, калі ласка, тут, калі гэтая спасылка не працуе)
А ў вас таксама жывуць гендарныя стэрэатыпы? — ТЭСТ (націсніце, калі ласка, тут, калі гэтая спасылка не працуе)



