Гомельскі аблвыканкам адсправаздачыўся аб поўным аднаўленні энергазабеспячэння ў рэгіёне

13 жніўня, Позірк. У Гомельскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне пасля ліпеньскага ўрагану, вынікае з паведамлення ў афіцыйным тэлеграм-канале аблвыканкама.
“Увечары 12 жніўня, у 19.00 да сеткі быў падключаны апошні пашкоджаны стыхіяй участак. Сістэма электразабеспячэння адноўлена поўнасцю. Энергетыкі справіліся з апярэджаннем графіка (даводзілася задача аднавіць да 15 жніўня)”, — гаворыцца ў рэлізе па выніках пасяджэння штаба аблвыканкама.
Удакладняецца, што застаецца адрамантаваць 309 сельскагаспадарчых аб’ектаў.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні з-за непагадзі загінула сем чалавек.
Рэакцыя ўладаў аказалася запозненай. Аляксандр Лукашэнка, які крытыкаваў чыноўнікаў і адначасова пераносіў некалькі разоў тэрміны ўстаранення наступстваў, скардзіўся на безыніцыятыўнасць насельніцтва ў пераадоленні наступстваў урагану і патрабаваў прыцягнуць да работ зняволеных, у тым ліку палітычных.
Распараджэнне, якое дазваляе прыцягваць грамадзян да ліквідацыі наступстваў урагану, ён падпісаў 23 ліпеня.
Удзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці прынялі “272 асобы з ліку спецкантынгенту”, паведаміў 25 ліпеня першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Іван Мысліцкі.
Пра тое, што праца дзяржаўнай сістэмы папярэджання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі “патрабуе ўдасканалення”, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак 1 жніўня. У гэты дзень адбылося паседжанне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры ўрадзе.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
