Прадпрыемствы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта змогуць прадаваць насельніцтву дзелавую драўніну па-за біржавымі таргамі

14 жніўня, Позірк. Прадпрыемствам, якія вядуць лясную гаспадарку і падпарадкаваным Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, дадзена права прадаваць насельніцтву дзелавую драўніну ў нарыхтаваным выглядзе па-за біржавымі таргамі па цэнах арганізацый-вытворцаў, вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі ад 13 жніўня № 323.
Раней такі механізм продажу быў прадугледжаны толькі для арганізацый Міністэрства лясной гаспадаркі.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дакумент накіраваны на “задавальненне патрэбнасці грамадзян у драўнянай сыравіне па прымальных цэнах”, а таксама “стымуляванне фізічных асоб да набыцця драўляных дамакамплектаў для будаўніцтва жылля і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў”.
Указам устаноўлена, што ў выпадку асваення фонду аблвыканкамаў або адсутнасці ў ім пэўнай пароды круглых лесаматэрыялаў Мінлясгас “можа набываць па-за біржавымі таргамі драўніну з любых відаў высечак для вытворчасці дамакамплектаў (зборных драўляных збудаванняў і вырабаў) з далейшай іх рэалізацыяй”.
Адзначаецца, што ў мэтах патаннення для насельніцтва іх кошту, кошт дамакамплектаў “разлічваецца з улікам выкарыстання таннай сыравіны з фонду аблвыканкамаў”.
Згодна з дакументам, аб’ёмы рэалізацыі дзелавой драўніны складуць да 70 куб. м на кожны аб’ект будаўніцтва або аднаўлення (раней — у сукупнасці на ўсе аб’екты) і да 10 куб. м для бягучага рамонту адзін раз у межах каляндарнага года ў сукупнасці на ўсе аб’екты (раней — па 10 куб. м на кожны аб’ект — жылы дом, дачу, садовы дом).
Як заявіў дзяржСМІ намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, змены былі падрыхтаваны па выяўленых Камітэтам дзяржкантролю “пэўных недапрацоўках”.
Чыноўнік сцвярджае, што дзейная працэдура выдзялення драўніны “цалкам рэгламентаваная”. “Усё здзяйсняецца на тэрыторыі лясгаса. Пры звароце грамадзяніна на працягу дня можна аформіць дамову. Такі ж механізм зараз распаўсюджваецца і на лесагаспадарчыя ўстановы, падпарадкаваныя Кіраўніцтва справамі прэзідэнта”, — падкрэсліў намеснік міністра.
На яго думку, гэты механізм паказаў сваю эфектыўнасць. За 2023 год было заключана больш за 5.100 дагавораў з фізічнымі асобамі і адпушчана каля 97 тыс. куб. м драўніны.
“Попыт расце, — паведаміў Крэч. — За 7 месяцаў гэтага года заключана больш за 3,7 тыс. дагавораў. Рост за год складзе каля 15%. Людзі разумеюць гэты механізм, ён зручны і, як паказвае практыка, запатрабаваны”.
Раней прадстаўнік ведамства адзначаў, што попыт на дамакамплекты ад лясгасаў расце: “Калі за ўвесь мінулы год мы рэалізавалі фізічным асобам дзесяць дамакамплектаў, то за студзень — травень 2024-га ўжо 16. Яшчэ 27 дамакамплектаў знаходзяцца ў стадыі вырабу, гэта значыць пакупнікі заключылі дагаворы і ўнеслі перадаплату”.
16 лютага Лукашэнка падпісаў указ № 54, паводле якога была ўсталяваная адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нямэтавае выкарыстанне рэалізаванай ім дзелавой драўніны з фонду аблвыканкама ў памеры трохразовага яе кошту.
Акрамя таго, быў зменены парадак рэалізацыі драўніны фізічным асобам для аднаўлення жылых дамоў і надворных збудаванняў. Так, замест драўніны на пні прадугледжваецца рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе.
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка