Памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін

15 жніўня, Позірк. Як стала вядома “Позірку”, пасля цяжкай, працяглай хваробы раніцай 15 жніўня ва ўзросце 72 гадоў памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін.
З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай), якая знаходзілася ў апазіцыі да уладаў.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Мінску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання (1995-1996).
Партыя “Справядлівы свет” была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.
Калякін — пляменнік спікера Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалая Дземянцея.

- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

