Рагожнік абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС РФ пашырэнне дыпламатычнай прысутнасці Беларусі
16 жніўня, Позірк. “Працэс пашырэння дыпламатычнай прысутнасці” Беларусі “ў рэгіёнах Расіі” абмеркаваў амбасадар у РФ Аляксандр Рагожнік з намеснікам міністра замежных спраў краіны Міхаілам Галузіным, паведамляюць беларускія дзяржСМІ.
Таксама размова ішла аб “маючых адбыцца мерапрыемствах на вышэйшым і высокім узроўні”, падрыхтоўцы “знакавых двухбаковых дакументаў, якія плануюцца да падпісання да 25-годдзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”.
Амбасадар Беларусі “акцэнтаваў пытанні, актуальныя для беларускіх і расійскіх грамадзян, у прыватнасці, пагранічнага кантролю і мытнага надгляду ў аэрапортах, дэфіцыту білетаў на цягнікі”, якія курсіруюць паміж краінамі.
Суразмоўцы “асобна спыніліся на праблематыцы стварэння Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы”.
Расийскі бок аб сустрэчы не паведамляе.
У Растове-на-Доне ў ліпені адкрылася генеральнае консульства Беларусі, у акругу якога ўвайшлі Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расейскім войскам тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анэксаваны раней Крым.
З ідэяй стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выступіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета 4 лістапада 2021 года ў Маскве. Тады меркавалася, што структура зьявіцца да канца 2022 году.
У ліпені мінулага года Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы з’явіцца “не раней за 2024 год”.
31 студзеня 2024-га дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі заявіў, што медыяхолдынг СД пачне працаваць у поўным аб’ёме да пачатку 2025 года.
На запуск медыяхолдынга СД будзе накіраваны 1 млрд расійскіх рублёў (больш за 11 млн долараў), заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мязенцаў у сакавіку. У холдынг увойдуць газеты “Саюзнае веча” і “Саюз. Беларусь — Расія”, часопіс “Саюзная дзяржава” і “тэлерадыёвяшчальная арганізацыя” (верагодна, “БелРос”).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства