Спрашчэнне легалізацыі ва Украіне дазволіць беларускім дабраахвотнікам “засяродзіцца на барацьбе з ворагам” — Кабанчук

20 жніўня, Позірк. Прыняцце Вярхоўнай Радай Украіны законапраекта, які спрашчае легалізацыю добраахвотнікаў, з’яўляецца “вынікам працы з дэпутатамі” і “адказам на канкрэтныя праблемы і запыты” беларускіх ваяроў, заявіў прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба АПК, заканадаўчыя змены “дазволяць хлопцам адчуць сябе больш абароненымі ў сацыяльным плане і засяродзіцца на барацьбе з ворагам, менш думаючы пра пытанні легалізацыі для сябе і сваіх сямей ва Украіне”.
Кабанчук дадаў, што прыняты законапраект — гэта “знак беларусам з вайсковым досведам”, што яны “могуць прымяніць свае веды і здольнасці дзеля барацьбы за свабоду Украіны і роднай Беларусі”.
Законапраект “аб прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны” Вярхоўная Рада падтрымала 20 жніўня, паведаміла дэпутат ад партыі “Еўрапейская салідарнасць” Ірына Герашчанка.
Паводле яе слоў, дакумент “дазволіць замежнікам і асобам без грамадзянства, якія абараняюць Украіну, атрымліваць віды на часовае пражыванне або іміграваць, нават калі іх дакументы пратэрмінаваныя”.
Права на часовае пражыванне ва Украіне таксама будзе прадстаўлена членам іх сем’яў.
Пры гэтым грамадзян Беларусі і Расіі, якія атрымалі ўкраінскі пашпарт, законапраект абавязвае на працягу года пасля адмены ваеннага становішча “падаць дакументы аб адмове ад замежнага грамадзянства”, адзначыла Герашчанка.
9 траўня дэпутаты ВР прынялі ў першым чытанні законапраект з папраўкамі ў законы, якія тычацца “прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны”.
Кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання “За дэмакратычную Беларусь” дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што папраўкі падтрымалі 263 парламентарыі (актуальны склад ВР — 401).
Ва Украіне супраць расійскай агрэсіі ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, найбольш вядомае з якіх — полк Каліноўскага, які ўваходзіць у склад УСУ (байцы падпісваюць кантракт).
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка