Міністэрства аховы здароўя праводзіць расследаванне ў сувязі са смерцю 10-гадовай дзяўчынкі ў бальніцы Старых Дарог

23 жніўня, Позірк. Група экспертаў Міністэрства аховы здароўя праводзіць медыцынскае расследаванне ў сувязі са смерцю 10-гадовай дзяўчынкі ў Старадарожскай цэнтральнай раённай бальніцы (Мінская вобласць), паведаміла ведамства 23 жніўня.
Адзначаецца таксама, што “праводзіцца аб’ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы і выяўленых рабочай групай на цяперашні момант”, “канчатковыя высновы будуць зробленыя па выніках працы камісіі і пасля завяршэння ўсіх лабараторных даследаванняў”.
Дзяўчынка, якая паступіла ў бальніцу каля 18 гадзін 20 жніўня, памерла праз пяць гадзін, лекары змагаліся за яе жыццё каля дзвюх гадзін; у бальніцу была выкліканая спецыяльная рэанімацыйная брыгада.
21 жніўня дзядзька дзяўчынкі (родны брат маці) паведаміў сайту onliner.by, што першы зварот у бальніцу быў 18 жніўня, калі яна “прачнулася і паскардзілася на дрэннае самаадчуванне: яе ванітавала, балела галава”. “Таксама была скажоная гаворка — як звычайна бывае пры інсульце”, — сказаў ён.
Маці дзяўчынкі “звярнулася ў прыёмнае аддзяленне бальніцы і папрасіла даць накіраванне на КТ або МРТ: ці мала, сапраўды інсульт”. Аднак “дзяжурны доктар сказаў: у дзіцяці інсульту быць не можа, гэта ротавірус”.
Паведамляецца, што дзіцяці была прапанаваная шпіталізацыя, але маці дзяўчынкі, “пачуўшы, што з галавой у дачкі ўсё ў парадку, напісала адмову, і яны пайшлі дадому”.
20 жніўня дзяўчынцы зноў стала дрэнна. Яе паклалі ў бальніцу з дыягназам ротавірус.
У бальніцы працуе камісія Міністэрства аховы здароўя і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама па ацэнцы ўсіх этапаў надання медыцынскай дапамогі дзіцяці. Паведамляецца, што праца камісіі знаходзіцца на кантролі начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
