Офіс Ціханоўскай звязаўся з уладамі Швецыі ў сувязі з затрыманнем дэпартаванага з краіны беларуса — Вячорка
28 жніўня, Позірк. Офіс дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай (ОСТ) з мінулага тыдня сочыць за справай, звязанай з высыланнем на радзіму затрыманага пасля беларускага грамадзяніна і “ўдзячныя “народнаму пасольству” ў Швецыі за тое, што звярнулі ўвагу на гэты выпадак”, заявіў у каментары “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
“Цяпер спрабуем высветліць усе абставіны справы, і калі інфармацыя пацвердзіцца, будзем рабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння такіх сітуацый у будучыні. Мы прапануем увесці мараторый на высылку беларускіх грамадзян у Беларусь”, — заявіў Вячорка.
Паводле яго слоў, ОСТ звязаўся з прадстаўнікамі шведскіх улад па гэтай справе. Такія справы “знаходзяцца ў кампетэнцыі Міграцыйнай службы Швецыі, не ўрада”, і ў Офісе спадзяюцца “атрымаць больш яснасці неўзабаве”, дадаў Вячорка.
“Мы працягваем супрацоўніцтва са шведскімі ўладамі і беларускай дыяспарай у Швецыі ў напрамку спрашчэння легалізацыі для беларусаў, выдачы дакументаў і ВНЖ, дабіліся выдачы праязных дакументаў (пашпартоў іншаземца)”, — паведаміў ён.
Галоўны дарадца зазначыў, што дзякуючы працы дэмсіл Беларусі і шведскіх уладаў “нядаўна была зменена ацэнка сітуацыі ў краіны, што павінна дапамагчы з легалізацыяй беларусаў” у краіне: “На жаль, гэта не вырашыла пытанне прыстанішча для беларусаў. Найперш, гэта звязана з працай міграцыйнай службы Швецыі, якая часцей за ўсё прымае рашэнні не на карысць беларусаў”.
Аб тым, што грамадзянін Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прадастаўленні прытулку, затрыманы па палітычных матывах па вяртанні на радзіму, паведаміла раніцай 28 жніўня шведскае Sveriges Radio.
Адзначаецца, што ён прыбыў у краіну з маці два гады таму. Прытулку папрасілі, бо “абодва ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.
Паводле інфармацыі СМІ, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі супраць маці і сына ўзбуджана крымінальная справа, і “яны баяцца, што іх пасадзяць у турму”.
Нягледзячы на гэта, іх прашэнні былі адхіленыя.
Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, мужчыну і ягоную маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь.
Адзначаецца, што беларуса “арыштавалі проста на мяжы”. Аб лёсе жанчыны не паведамляецца.
- Палітыка, ЭканомікаКДК запатрабаваў ад Караніка ліквідацыі "праблем і недахопаў" пры падрыхтоўцы да зімы аб'ектаў жывёлагадоўлі — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка