В.а. кіраўніка Партыі БНФ Саранчукоў завочна асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі

31 жніўня, Позірк. Выконваючы абавязкі старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі, таксама яму прызначаны штраф у памеры 600 базавых велічынь (24 тыс. рублёў).
Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў “Інстаграме”. Цяпер ён знаходзіцца за межамі Беларусі.
“Асобную падзяку” Саранчукоў выказаў “цуда-адвакату Гушчыну Раману Іванавічу”, які яго віну ў судзе “прызнаў у поўным аб’ёме”.
“Не маю, за што выбачацца ці саромецца. Лічу, што ўсё раблю слушна”, — напісаў в.а. кіраўніка партыі.
Пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да Саранчукова і былога намесніка кіраўніка моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Аляксандра Кіркевіча Следчы камітэт паведаміў 29 сакавіка.
Ім інкрымінаваліся ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна).
Саранчукоў — грамадскі і палітычны дзеяч з Гродна. Раней займаў пасаду старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, з красавіка 2022 года в.а. старшыні партыі. Дзейны партыйны лідар Рыгор Кастусёў пасля трох гадоў у няволі вызвалены 3 ліпеня гэтага года па амністыі.
Кіркевіч — журналіст, палітычны актывіст, экс-палітвязень. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, але пасля памілаваны паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі.
Крымінальная спецвытворчасць узбуджалася ў агульнай складанасці ў дачыненні да 118 чалавек. Гэты механізм прымяняецца супраць абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымы па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
