Украіна працягвае выходзіць з міжнародных дамоваў з Беларуссю
3 верасня, Позірк. Аб намеры Украіны выйсці з міжнародных пагадненняў з Беларуссю ў рамках СНД паведаміў 3 верасня пастаянны прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
Законапраект, які ўхваліз Кабінет міністраў, прапануе “ажыццявіць выхад” з шэрагу міжнародных дагавораў, “заключаных урадам Украіны ў рамках СНД”.
Размова ідзе аб дагаворах супрацоўніцтва ў галіне вывучэння, разведкі і выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў; аб узаемным заліку да агульнага працоўнага стажу і выслугу гадоў службы ў органах і ўстановах пракуратуры ў дзяржавах садружнасці; аб мерах па папярэджанні і спыненні выкарыстання ілжывых таварных знакаў і геаграфічных указанняў; аб парадку перадачы ўзораў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.
Акрамя таго, адзначыў Мельнічук, прапануецца “дэнансаваць пагадненне аб агульных умовах і механізме падтрымкі развіцця вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў і галін СНД”.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь падтрымлівае Расію, Кіеў скасаваў з Мінскам і ў рамках СНД шмат двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве.
У прыватнасці, у красавіку стала вядома, што Украіна выйшла з пагаднення з дзяржавамі — удзельніцамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва, заключанага 26 чэрвеня 1992 года ў Мінску, а таксама з пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўнага выпрабавання і аховы сартоў раслін.
22 снежня 2023 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект аб спыненні дзеяння міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб свабодным гандлі.
29 лістапада таго ж года Беларусь заявіла аб спыненні дзеяння пагаднення аб узаемным пераводзе і выплаце пенсій (Украіна дэнансавала гэта пагадненне за паўгода да гэтага — 29 траўня).
19 верасня 2023 года абедзве палаты беларускага парламента прынялі, а Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэгуляванні працэсу перасялення і абароне правоў перасяленцаў і членаў іх сем’яў”. Дакумент быў падрыхтаваны “ў рамках мер у адказ на недружалюбныя дзеянні Украіны ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь”, яго рэалізацыя нібыта “будзе садзейнічаць абароне нацыянальных інтарэсаў” Беларусі.
Сёлета 2 жніўня Мельнічук паведаміў пра выхад Украіны з міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб супрацоўніцтве ў галіне ўрадавай сувязі.
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка