Амбасада Беларусі ў Пакістане прыпыніла працу консульскай службы
4 верасня, Позірк. Амбасада Беларусі ў Пакістане з 4 верасня прыпыніла працу консульскай службы — “па тэхнічных прычынах”, паведамляецца на сайце дыпмісіі.
Прыпынена выдача віз, дакументаў, а таксама здзяйсненне іншых консульскіх дзеянняў. Пры ўзнікненні экстраных сітуацый грамадзянам Беларусі рэкамендуюць звяртацца ў пасольства па электроннай пошце [email protected], а таксама па тэлефоне +923000540285 (толькі ў экстраных выпадках).
Аб аднаўленні працы “будзе паведамлена дадаткова”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам устаноўлены 3 лютага 1994 года. Пасольства ў Ісламабадзе адкрыта ў лістападзе 2014 года.
З лістапада 2020 года дыпмісію ўзначальвае пасол, экс-начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


