Ахова спецгрузаў на чыгунцы будзе ўзмоцнена заканадаўча
5 верасня, Позірк. На чыгунцы ў Беларусі павінен быць праведзены “сур’ёзны комплекс мерапрыемстваў па ахове грамадскага парадку і спецыяльных грузаў”, заявіў 5 верасня намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка.
Яго відэакаментар распаўсюдзіла прэс-служба СР НС, на экспертным савеце пры якім разгледжаны законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту”.
Паводле інфармацыі Міністэрства транспарту і камунікацый, прапануецца: надзяленне дадатковымі паўнамоцтвамі Транспартнай інспекцыі, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Міністэрства транспарту і камунікацый, устанаўленне тарыфаў на паслугі чыгуначнага транспарту, а таксама “дадатковых патрабаванняў і мер бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, у тым ліку ў зонах павышанай небяспекі і грамадскіх месцах”.
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў лютым 2022 года чыгунка Беларусі некаторы час актыўна выкарыстоўвалася для перавозкі расійскай ваеннай тэхнікі. Цяпер гэта адбываецца не так маштабна, аднак войскі РФ перыядычна прыбываюць на вучэнні, перамяшчаецца і беларуская тэхніка.
Сайт “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”, да якога па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці ў краіне заблакаваны доступ, рэгулярна паведамляе аб падобным трафіку.
У прыватнасці, сцвярджалася, што 1 верасня па беларускай тэрыторыі “здзяйснялася перакідка ў памежжа з Літвой баявой тэхнікі і воінскага кантынгенту 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (в/ч 71327) Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання з задзейнічаннем рухомага складу і інфраструктуры БЧ”. У складзе эшалона было 47 вагонаў: пяць пасажырскіх (з асабовым складам, чатыры крытых (са рыштункам і боепрыпасамі), 38 вагонаў-платформаў (з вайсковай тэхнікай, у тым ліку: 10 танкаў Т-72Б, 14 БМП-2, ЗСРК “Тунгуска”, ШТ-ЛБу, 5 ГАЗ-66 (тэнт), ГАЗ-66 (борт), УАЗ-469).
Пасля пачатку вайны ў Беларусі на чыгуначным палатне праведзены шэраг дыверсій для яго пашкоджання. Улады жорстка пераследуюць меркаваных выканаўцаў у крымінальным парадку і эксплуатуюць тэму “тэрарызму” для пераследу нелаяльных. У адной з дыверсій, на станцыі Азярышча пад Мінскам, абвінавачваўся грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, які быў асуджаны на смяротнае пакаранне і пасля памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам для “вялікага абмену” зняволенымі паміж ЗША, Германіяй і Расіяй.
15 траўня паведамлялася, што органы вайсковых зносін Беларусі і Расеі з удзелам БЧ “вядуць актыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях арганізацыі перакідання чыгуначным транспартам на тэрыторыю Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і асабовага складу вайскоўцаў”.
“Акрамя асноўных мэтаў планаваных воінскіх перавозак прапрацоўваецца гэтак жа верагоднасць ратацыйнага руху воінскіх эшалонаў з акупаваных РФ тэрыторый Украіны ў Беларусь і назад. Падобныя ратацыйныя перамяшчэнні расійскай тэхнікі і асабістага складу ў Беларусь ужо ажыццяўляліся ранней — прама з зоны вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны і ў зваротным кірунку”, — адзначалі чыгуначнікі.
Пры гэтым на чыгунцы ёсць праблемы з бяспекай. 28 жніўня паведамлялася, што з пачатку 2024 года здарылася 62 “выпадкі невытворчага траўматызму” — на два больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Паводле інфармацыі прэс-службы БЧ, загінула 42 чалавекі, сярод іх адно дзіця.
1 сакавіка стала вядома, што Беларусь і Расія дамовіліся хутчэй распрацаваць парадак абмену інфармацыяй “кампетэнтнымі органамі дзвюх краін” аб пагрозах “здзяйснення актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць аб’ектаў транспартнай інфраструктуры”.
Бакі падпісалі сумесны план мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб узаемадзеянні ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі на 2024 год.
Згодна з пастановай Савета міністраў № 100 ад 14 лютага “Аб патрабаваннях па забеспячэнні транспартнай бяспекі” ў цягніках павінны быць устаноўлены камеры відэаназірання — унутры кабін лакаматываў, у вагонах рухомага саставу, у прыватнасці ў салонах і тамбурах пасажырскіх вагонаў. Відэазапіс належыць захоўваць не менш за 30 сутак.
Перавозчык абавязаны “спраўджваць інфармацыю аб персанальных даных пасажыраў, указаных у квітках, з данымі ў дакументах”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+