Літва накіравала Беларусі ноту ў сувязі з бяспекай БелАЭС, Лукашэнка ў адказ заявіў, што “месца ва ўнітазах хапае”

3 лістапада, Позірк. Літва накіравала ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ноту з заклікам да “неадкладнага вырашэння пытанняў экалагічнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на беларускай АЭС у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і стандартамі”.
“Беларусь працягвае ігнараваць заклікі міжнароднай супольнасці вырашыць у першую чаргу ўсе праблемы бяспекі ў гэтым небяспечным ядзерным праекце”, — гаворыцца ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства.
“Небяспечная АЭС у Астраўцы”, на думку літоўскага боку, уяўляе “вялікую пагрозу для ўсёй Еўропы”.
“Літва настойвае на прыпыненні працы першага і другога энэргаблокаў БелАЭС, пакуль не будуць развязаныя ўсе пытанні бяспекі”, — адзначае літоўскае МЗС.
Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на ноту 3 лістапада падчас рабочай паездкі ў Астравецкі раён (Гродзенская вобласць).
“Гэта шалёныя даслалі ноту. Народ Літвы ніякага дачынення да гэтых шалёных не мае. Паверце, я ведаю, што там адбываецца. Там вярхушка жыве сама па сабе. Ведаю нават дзядуляў і бацькоў тых, хто сёння кіруе Літвой”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, літоўскіх спецыялістаў “у свой час” запрашалі ў Беларусь для “супрацоўніцтва без каменя за пазухай”, але Вільнюс “па камандзе пэўных людзей з-за акіяна” не прыняў прапанову.
“Гэта ўжо не першая нота. Хай шлюць. У нас месца ва ўнітазах хапае”, — сказаў Лукашэнка.
Падчас паездкі ў Астравецкі раён, адказваючы на іншае пытанне, Лукашэнка заявіў, што Беларусь адновіць адносіны з Літвой і Польшчай. “Яны нікуды не падзенуцца”, — перакананы ён.
“Асноўны прынцып — суседзі не могуць жыць дрэнна <…>. Бываюць рознагалоссі, сваркі і гэтак далей — гэта мінучы час. Прыйдуць часы, калі мы будзем жыць з імі так, як гэта было заўсёды, і ў савецкія часы”, — удакладніў Лукашэнка.
1 лістапада ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю другі энергаблок БелАЭС. Адпаведны акт прыёмкі падпісала камісія пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Пятра Пархомчыка.
Першы блок АЭС сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га.
Беларуская АЭС узведзена паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі”Расатам”.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў гадавы план будаўніцтва жылля выкананы на 79% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


