Кіраўнік Мінюста Літвы: Правасуддзе за міжнародныя злачынствы Лукашэнка пракладае шлях да пераменаў у Беларусі

13 верасня, Позірк. Беларускі рэжым з Аляксандрам Лукашэнкам на чале “сістэматычна і масава парушае правы і свабоды чалавека, прыгнятае і катуе сваіх грамадзян”, заявіла міністр юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольска 13 верасня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”.
Форум арганізаваны Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub і офісам еўрапарламентарыя Дайнюса Жалімаса ў рамках праекта “Умацаванне шляху да правасуддзя для ахвяр злачынстваў рэжыму”.
Паводле слоў Дабравольскай, дзеянні рэжыму сур’ёзна падарвалі фундаментальныя правы: свабоду слова, мірных сходаў, права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
“Для народа няма нічога больш разбуральнага, чым быць збітым прадстаўнікамі праваахоўных органаў за імкненне да свабоды, справядлівасці і дэмакратычнай будучыні і апынуцца пад уладай жорсткай дыктатуры”, — адзначыла міністр.
“Тры дзесяцігоддзі Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, абапіраючыся на грошы Крамля, — сказала яна. — Усе ўзроўні ўлады робяць унёсак у намаганні для ўтрымання Лукашэнкі ва ўладзе. Ён яшчэ можа купіць іх лаяльнасць, але воля народа Беларусі, яго імкненне да дэмакратыі і справядлівасці не прадаюцца. Перамены абавязкова наступяць. Правасуддзе за міжнародныя злачынствы, учыненыя рэжымам, пракладае шлях да гэтых пераменаў”.
“Няздольнасць прыцягнуць да адказнасці найбольш вінаватых прыводзіць да культуры беспакаранасці. Таму наш калектыўны абавязак-не абмяжоўвацца простым асуджэннем, а стварыць выразныя і эфектыўныя прававыя механізмы, якія забяспечваюць прыцягненне да адказнасці тых, хто топча правы чалавека і міжнароднае права і пры гэтым працягвае хавацца за межамі, уладай, адсутнасцю мужнасці і палітычнай волі міжнароднай супольнасці”, — падкрэсліла Дабравольска.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+