Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
13 верасня, Позірк. Розныя справаздачы і высновы міжнародных і няўрадавых арганізацый сведчаць аб “шматлікіх актах рэпрэсій супраць беларусаў”, заявіў дэпутат Еўрапейскага парламента Дайнюс Жалімас 13 верасня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Прыцягненне да адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”.
Форум арганізаваны Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub і офісам Жалімаса ў рамках праекта “Умацаванне шляху да правасуддзя для ахвяр злачынстваў рэжыму”.
Еўрапарламентарый канстатаваў, што імёны пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі вядомыя. “Пагатоў, нам ужо вядомая большасць выканаўцаў і тое, хто адказны за арганізацыю ўсіх масавых рэпрэсій, — сказаў ён. — Мы нават ведаем, што гэтыя рэпрэсіі юрыдычна кваліфікуюцца як злачынствы супраць чалавечнасці, у прыватнасці катаванні, незаконнае пазбаўленне волі і пераслед з палітычных матываў”.
Жалімас нагадаў, што прыняты шэраг рэзалюцый (“у тым ліку не менш за 11 рэзалюцый Еўрапарламента”), якія “заклікаюць да дзеянняў па забеспячэнні адказнасці за злачынствы супраць ахвяр рэжыму Лукашэнкі”.
“Некаторыя з іх настойваюць на ўжыванні ўніверсальнай юрысдыкцыі і эфектыўных санкцый, — адзначыў ён. — Аднак мне здаецца, што рэальнасць далёкая ад гэтых заклікаў у палітычных рэзалюцыях”.
“Наколькі надзейна гучыць абавязацельства забяспечыць адказнасць рэжыму Лукашэнкі, калі ў нас дагэтуль няма ніводнай падазраванай асобы і асобы ў вышуку за злачынствы супраць чалавечнасці? Чаму мы не адважваемся паставіць пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі на падставе незаконнага захопу ўлады? Ці не варта гучней казаць пра адмысловы суд або трыбунал для Лукашэнкі ці пра тое, наколькі мэтанакіраваныя і эфектыўныя санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму?” — сказаў Жалімас.
“Далейшае прамаруджванне ў забеспячэнні правасуддзя прывядзе да пагаршэння сітуацыі, напрыклад да страты даверу ахвяр да міжнароднага правасуддзя… Нашая бяздзейнасць толькі заахвочвае дыктатара”, — лічыць еўрапарламентарый.
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка