У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле “антынаркатычнага” арт. 328 КК

17 верасня, Позірк. Палата прадстаўнікоў 17 верасня прыняла ў першым чытанні законапраект “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”. Дакумент утрымлівае змены ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Згодна з інфармацыяй прэс-службы ніжняй палаты парламента, законапраект прадугледжвае перагляд адказнасці па 97 саставаў злачынстваў. Санкцыі па 65 саставаў прапануецца дапоўніць альтэрнатыўнымі — больш мяккімі — відамі пакаранняў, па 32 — скарэктаваць памер пакаранняў або ўвесці на альтэрнатыўнай аснове дадатковыя (штраф, пазбаўленне права).
Папраўкі прадугледжваюць абмежаванне на пазбаўленне свабоды. У адпаведнасці з дакументам, гэты від пакарання прапануецца не прызначаць асобам, якія ўпершыню здзейснілі злачынства ва ўзросце да 18 гадоў; жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзяцей-інвалідаў; інвалідам I групы, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, што не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, менш цяжкае злачынства, не спалучанае з ужываннем (або пагрозай ужывання) гвалту (за выключэннем асоб, якія здзейснілі злачынствы “экстрэмісцкай накіраванасці”).
Законапраект прапануе дыферэнцаваць адказнасць за “незаконны абарот сродкаў плацяжу з улікам рэальнай грамадскай небяспекі дзеянняў кожнага з удзельнікаў”. У прыватнасці, прапануецца захаваць крымінальную адказнасць для грамадзян, якія распаўсюджваюць рэквізіты чужых банкаўскіх карт, і ўвесці адміністрацыйную адказнасць для тых, хто перадае рэквізіты ўласных карт.
Чакаецца, што да “спраў прыватна-публічнага абвінавачання” будуць аднесеныя асобныя злачынствы, напрыклад, парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту, якое прывяло да прычынення з неасцярожнасці цяжкага цялеснага пашкоджання, калі дзеянні здзейснілі блізкія пацярпелага.
Прапануецца “пашырыць кола злачынстваў, за здзяйсненне якіх па-за межамі краіны грамадзяне будуць несці адказнасць”. Гэта “злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці”, “дыскрэдытацыя Беларусі”, “абраза або паклёп у дачыненні да прэзідэнта”, “знявага дзяржаўных сімвалаў”.
Папраўкі ўтрымліваюць “альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні” ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК); абмежаванні волі за разавыя выпадкі іх збыту (ч. 2 арт. 328). Цяпер ч. 1 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, ч. 2 — пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў са штрафам або без яго.
Прапануецца зменшыць ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч. 4 арт. 328).
31 траўня намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс паведаміла, што больш мяккімі пакараннямі, не звязанымі з пазбаўленнем волі, плануецца дапоўніць крымінальныя артыкулы, якія тычацца звыш 90 саставаў злачынстваў (па 36 з іх зараз безальтэрнатыўныя санкцыі).
8 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”, які ўтрымлівае адпаведныя папраўкі.
Варта адзначыць, што злачынствамі “экстрэмісцкай” альбо “тэрарыстычнай” накіраванасці беларускія ўлады ў апошнія гады актыўна называюць шырокі спектр дзеянняў сваіх палітычных праціўнікаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



