Колькасць загінулых на пажарах у 2023 годзе знізілася амаль на чвэрць — МНС

5 лістапада, Позірк. За дзесяць месяцаў 2023 года ў выніку пажараў у Беларусі загінула 379 чалавек (на 23,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года), паведаміў у эфіры дзяржканала СТБ прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) Яўген Бараноўскі.
Паводле яго слоў, кожны другі загінулы пры пажары “знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення”.
“Гэта не новая праблема. Сёння, прааналізаваўшы ўсе пажары ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў, мы бачым, што 41% пажараў з гібеллю людзей прыпадае на неасцярожнае абыходжанне з агнём. Ільвіная доля гэтых пажараў, безумоўна, звязаная з курэннем у стане алкагольнага ап’янення”, — сказаў Бараноўскі.
З пачатку года, дадаў ён, 70 чалавек “выратаваны дзякуючы спрацаваўшаму аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку”, 10 з іх — дзеці.
Раней у МНС паведамілі, што ў студзені — жніўні ў Беларусі на пажарах загінула 309 чалавек (на 24,1% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
