Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
19 верасня, Позірк. 23-гадовы грамадзянін Латвіі затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфетаміну, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына “схаваў псіхатроп пад чахлом мабільнага тэлефона”.
“Грамадзянін заязджаў у краіну на аўто Cadillac SRX праз пункт пропуску “Грыгароўшчына”. Сабака мытнай службы імгненна паказаў на перамяшчэнне ім забароненых рэчываў. Грамадзянін гэты факт першапачаткова адмаўляў”, — адзначае ДМК.
Віцебскія мытнікі даглядзелі асабістыя рэчы латвійца і “выявілі амфетамін”, удакладняецца ў паведамленні.
“І тады ўжо грамадзянін растлумачыў, што небяспечны псіхатроп ён ужывае, каб не заснуць за рулём. Праведзена экспертыза, пацверджаны і той факт, што 1,06 г — гэта буйны памер для гэтага віду псіхатропу”, — падкрэслівае ведамства.
У дачыненні да латвійца распачатая справа паводле ч. 2 арт. 3281 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
ДМК сцвярджае, што МЗС Латвіі і сваякі мужчыны былі “аператыўна апавешчаныя” аб яго затрыманні. “Нягледзячы на гэта, латвійскі бок ладзіць правакацыі, абвяшчаючы з дапамогай СМІ пра знікненне гэтага чалавека ў Беларусі праз неправамерныя дзеянні беларускіх спецслужбаў”, — заяўляе мытны камітэт.
Пра знікненне ў Беларусі грамадзяніна Латвіі Эмілса Асарса стала вядома 11 верасня. У Беларусь ён прыехаў на аўтамабілі. Сцвярджалася, што 12 верасня сваякам мужчыны паведамілі па тэлефоне, што ён затрыманы. Больш на кантакт з імі ніхто з Беларусі не выходзіў.
У СМІ выказвалася здагадка, што Асарс мог быць затрыманы за бел-чырвона-белы элемент на куртцы.
18 верасня стала вядома, што консульства Латвіі ў Віцебску звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды знікнення свайго грамадзяніна.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Дыяна Эглітэ адзначыла, што “праз праблемы з выкананнем правоў [чалавека] у Беларусі і Расіі магчымасці Латвіі даваць дапамогу сваім грамадзянам у гэтых краінах вельмі абмежаваныя, а абмен інфармацыяй адбываецца вельмі павольна”. У выніку “супрацоўніцтва Латвіі з Беларуссю ў галіне юстыцыі зведзена да мінімуму”.
Паводле слоў Эглітэ, “нягледзячы на тое што Латвія неаднаразова заклікала сваіх грамадзян пазбягаць паездак у Беларусь праз рызыкі, латвійскія грамадзяне прадаўжаюць уязджаць у гэтую краіну”.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2022 годзе ў Беларусі былі затрыманыя 13 грамадзян Латвіі, у 2023-м — 15, у 2024-м — 11.
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+