Заснавальніку медыяпраекта “Рагачоў Онлайн” Дашкевічу прапанавалі вярнуцца ў Беларусь праз камісію Шведа

22 верасня, Позірк. Заснавальнік медыяпраекта “Рагачоў Онлайн” Дзяніс Дашкевіч атрымаў прапанову вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь праз спецкамісію, якую ўзначальвае генеральны пракурор Андрэй Швед, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Адпаведнае паведамленне Дашкевіч атрымаў у месенджары, зарэгістраваным на беларускі тэлефонны нумар, удакладняюць праваабаронцы. Адпраўнік пазначаны як “Святлана”.
У пасланні гаворыцца, што “Дзяніс Міхайлавіч” можа да 31 снежня гэтага года звярнуцца ў камісію “ў выпадку жадання вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ім вядомыя прынамсі тры выпадкі, калі пасля вяртання ў Беларусь праз згаданую камісію грамадзян затрымлівалі ў рамках крымінальных спраў.
Сайт “Рагачоў Онлайн” не абнаўляецца з 21 жніўня 2023 года, тэлеграм-канал выдання — з 24 ліпеня.
На актывіста з Рагачова (Гомельская вобласць) Дашкевіча ў жніўні мінулага года завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).
Раней за апублікаванае на сайце “Рагачоў Онлайн” фота з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, Дашкевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў) паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Дашкевіч пакінуў Беларусь у 2022 годзе. У верасні 2023-га ён заявіў аб адмове ад беларускага грамадзянства.
Камісія па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў” была створаная пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
26 студзеня 2024 года Генеральная пракуратура паведаміла, што ў камісію паступіла 150 заявак.
“Кіраўніком дзяржавы падтрыманая прапанова аб падаўжэнні працы нашай камісіі яшчэ на адзін год, — сказаў тады Швед. — Адпаведны праект указа намі падрыхтаваны і ўнесены прэзідэнту. Чакаем рашэння”.
Колькі чалавек з дапамогай камісіі вярнулася ў Беларусь, невядома. Масавай з’явай гэта не стала.
Пасля падзей 2020 года Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. Гэты працэс паскорыўся пасля расійскага вайсковага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе і працягваецца дагэтуль.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства