У Магілёве мужчына параніў нажом супрацоўніка ГУБАЗіК, заяўляе МУС

23 верасня, Позірк. У Магілёве затрыманы мужчына, які параніў нажом супрацоўніка ГУБАЗіК, заяўляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Інцыдэнт здарыўся раніцай 23 верасня на праспекце Пушкіна.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, “аператыўнікі 11-га ўпраўлення <…> апазналі мясцовага жыхара, які мае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас “прафілактычнай гутаркі” мужчына, заяўляе ведамства, “раптоўна дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам”. Сцвярджаецца, што ў затрыманага “знойдзены яшчэ адзін нож і пісталет”.
“Супрацоўніку аказваецца неабходная медыцынская дапамога. На месца здарэння асабіста выбыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рэсурс “МАГІЛЁЎ Live” апублікаваў відэазапіс, зроблены відавочцам інцыдэнту, з якога вынікае, што супрацоўнік ГУБАЗіК пасля ранення быў на нагах, ён быў у цывільным.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


