Міністр энергетыкі: БелАЭС будзе задавальняць больш за 40% патрэб краіны ў электраэнергіі

5 лістапада, Позірк. Беларуская атамная электрастанцыя будзе штогод задавальняць больш як 40% патрэб краіны ў электраэнергіі, а таксама забяспечваць значнае зніжэнне залежнасці айчыннай эканомікі ад вуглевадароднага паліва, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, пасля ўключэння ў энергасетку першага блока АЭС у Астраўцы ўжо было замешчана амаль 5,6 млрд кубаметраў расійскага газу на вытворчасць электраэнергіі, а выкіды парніковых газаў у атмасферу скараціліся на 9 млн тон.
Міністр таксама паведаміў, што дзякуючы рабоце АЭС сёлета за 9 месяцаў аб’ём спажывання электраэнергіі ў краіне вырас на 1,8 млрд кВт·г да 29,8 млрд.
9 кастрычніка амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што па выніках сямі месяцаў бягучага года Беларусі ўдалося замясціць да 4 млрд кубаметраў газу, што прывяло да скарачэння расійскага экспарту ў краіну на 6,7%. У той жа час ён адзначыў, што “калі “ачысціць” расійскія пастаўкі ад сыравіннага складніку, то ўсё ўстане на свае месцы”. “Па астатніх паказчыках па-ранейшаму фіксуецца рост: у прыватнасці, у студзені — ліпені ён склаў 2,9%, або 8,1 млрд долараў у грашовым эквіваленце”, — заявіў Грызлоў.
Акт прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу другога энергаблока Беларускай АЭС быў падпісаны камісіяй пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Пятра Пархомчыка 1 лістапада.
Беларуская АЭС узведзена паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскаму праекту ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступала інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы блок АЭС сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021 года. Другі энергаблок вырабляе электраэнергію з 13 траўня гэтага года.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
