Мытня Беларусі абвінаваціла Літву ў “грэблівым стаўленні да людзей”

26 верасня, Позірк. “Афіцыйная адмова ад выканання абавязацельстваў, замацаваных Беларуссю і Літвой дагаворам у мытнай сферы, — гэта чарговае пацвярджэнне грэблівага стаўлення літоўскага боку да людзей, у тым ліку грамадзян сваёй краіны”, — заявіў 26 верасня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Заява ведамства стала рэакцыяй на тое, што 25 верасня ўрад Літвы ўхваліў падрыхтаваныя Міністэрствам фінансаў праекты прававых актаў аб дэнансацыі пагадненняў аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй.
ДМК звярнуў ўвагу на той факт, што “нейкую супрацу з беларускай мытняй літоўскія калегі спынілі яшчэ на пачатку 2022 года”.
“Раней мытныя органы Беларусі неаднаразова звярталіся да іх наконт неабходнасці выканання дамоўленасцей па прыёме транспартных сродкаў, прапаноўвалі правесці сустрэчы, разгледзець магчымасці адкрыцця закрытых пунктаў пропуску. Рэакцыі не было”, — гаворыцца ў паведамленні.
Камітэт раскрытыкаваў калег за “штучна створаныя” чэргі на мяжы, нерытмічнае афармленне транспарту і яго перыядычнае неафармленне. “І гэта з улікам таго, што пакінулі дзейнымі толькі два пункты пропуску”, — адзначыў ДМК.
З пачатку развязанай Расіяй у лютым 2022 года поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль, літоўская мытня практычна не ажыццяўляла ніякай супрацы з беларускімі і расійскімі службамі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


