На сайце Белтэлерадыёкампаніі апублікаваны неіснуючы “ўказ Лукашэнкі” аб мігрантах

30 верасня, Позірк. На сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by каля сутак таму пад загалоўкам “Рэкламныя навіны” быў апублікаваны “ўказ Аляксандра Лукашэнкі”, нібыта падпісаны 27 верасня.
“Дакумент” № 370 названы “Аб сродках падтрымкі мігрантаў у памежных абласцях РБ”. Пры гэтым ён змяшчае палажэнні, звязаныя з “прызывам”.
“У мэтах вызначэння прававога статусу мігрантаў у брэсцкай, гродзенскай і віцебскай абласцях (арфаграфія захаваная. — “Позірк”.), а таксама падтрымкі адміністрацыйных органаў” Лукашэнка нібыта абавязаў “прадпрымальнікаў транспартнай галіны” перадаваць свае транспартныя сродкі дзяржорганам “на працягу 7 дзён з дня прызыву”.
У выпадку адмовы, як заяўляецца, “абласныя органы ўлады РБ маюць права забраць загадзя вызначаныя сродкі транспарту”.
“Уладальнікі дамоў і кватэр абавязаныя прадаставіць іх абласным органам улады на працягу 7 сутак з дня прызыву”, у выпадку адмовы адпаведная інфармацыя будзе перададзена ў пракуратуру, гаворыцца ва “ўказе”.
“Дакументам” прадугледжана таксама наданне “асаблівага прававога статусу” асобам, “перамешчаным у вышэйпаказаныя дамы і кватэры”.
У публікацыі на сайце БГТРК прыводзяцца “словы” кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога, які нібыта заявіў, што “гэтыя пастановы з’яўляюцца адказам на апошнюю хвалю чарнаскурых уцекачоў, якая захліснула нашу краіну”. “Указ прадугледжвае частковую рэквізіцыю транспартных сродкаў і жылых памяшканняў. Мы будзем трымаць вас у курсе далейшых крокаў у гэтым пытанні”, — “адзначыў” Круты.
Такога ўказу Лукашэнка не падпісваў.
Кім і для чаго была зробленая гэтая публікацыя, невядома.
Пры гэтым сайт абнаўляецца, на ім сярод іншага публікаваліся паведамленні аб удзеле міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
17 верасня было абвешчана аб запуску сайта news.by, на якім публікуецца інфармацыя з асноўных рэсурсаў Белтэлерадыёкампаніі. Новы сайт з’явіўся амаль адначасова з пачаткам вяшчання ТБ-канала “Першы інфармацыйны”.
Анансавалася што на канале будзе “шмат эксклюзіву”, “аўтарскія рубрыкі”, дакументалістыка, прамыя трансляцыі і тэлеверсіі “самых значных падзей у краіне”. Зараз у праграме тэлеканала навіны і дакументальныя фільмы.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

