У МУС паведамілі аб прадухіленні вывазу ў Расію чарговай партыі лому каляровых металаў

30 верасня, Позірк. Каля 19 тон лому каляровых металаў на агульную суму больш за 77 тыс. рублёў (каля 23,5 тыс. долараў) канфіскавана супрацоўнікамі МУС у Барысаўскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле слоў намесніка начальніка Барысаўскага РУУС Сяргея Мураўскага, метал знойдзены ў грузавіку Scania, якім кіраваў 49-гадовы жыхар Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Дакументаў на груз ён прадаставіць не змог і “растлумачыў, што збіраўся здаць яго ў пункт прыёму металалому на тэрыторыі Расіі”, сказаў прадстаўнік ведамства.
У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за “парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў”. Паведамляецца, што раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.
МУС рэгулярна дае справаздачу аб спыненні вывазу ў РФ з мэтай рэалізацыі лому каляровых і чорных металаў.
25 жніўня прэс-служба МУС паведаміла аб канфіскацыі ў 27-гадовага жыхара Чашніцкага раёна (Віцебская вобласць) больш за 30 тон чорнага металу. Мужчына быў затрыманы за рулём грузавіка Iveco, на якім перавозіў чармет. Адзначалася, што “дакументы на груз кіроўца прадаставіць не змог, толькі растлумачыў, што скупляў лом у сваіх землякоў”. Сцвярджалася, што мужчына планаваў рэалізаваць метал “праз дзяржаўную арганізацыю”.
28 ліпеня МУС паведаміла аб прадухіленні вывазу ў Расію больш за 30 тон “лому чорнага металу без адпаведных дакументаў”. Метал перавозіў у грузавіку 52-гадовы жыхар Полацкага раёна (Віцебская вобласць). Кошт грузу ацэньваўся ў суму звыш 7 тыс. рублёў (каля 2,25 тыс. долараў).
20 ліпеня паведамлялася аб спыненні вывазу ў Расію буйной партыі каляровага металу.
Заяўлялася, што груз перавозіў у фуры 31-гадовы жыхар Оршы (Віцебская вобласць). У паўпрычэпе было выяўлена больш за 13 т каляровага металу на суму звыш 45 тыс. рублёў (каля 14,2 тыс. долараў).
7 ліпеня ведамства дала справаздачу аб прадухіленні спробы вывазу ў РФ 13 т каляровага металу на суму каля 20 тыс. рублёў, 27 траўня — 17,5 т на суму звыш 21 тыс. рублёў (каля 6,3 тыс. і 6,6 тыс. долараў адпаведна).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства