Лукашэнка пацвердзіў, што ўжыванне ядзернай зброі магчымае толькі з дазволу Крамля

8 кастрычніка, Позірк. Размешчаная ў Беларусі расійская тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) можа быць ужытая толькі з дазволу Крамля, вынікае з заяў Аляксандра Лукашэнкі 8 кастрычніка ў Маскве перад пасяджэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
“Слухайце, нават калі б мы, як Паўночная Карэя, мелі зброю, вырабленую і створаную ў сябе, ніколі ў жыцці ніводная краіна не ўжыла б яе самастойна без кансультацыі са сваімі саюзнікамі. А тым больш нам без кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — <…>Але калі б раптам, то, натуральна, мы б не проста пракансультаваліся, мы б вельмі сур’ёзна правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі па ўжыванні гэтай зброі”.
Лукашэнка таксама адзначыў, што адчуў сябе ў бяспецы, калі на тэрыторыю Беларусі “вярнулася самая сур’ёзная зброя”.
Адказваючы на пытанне, ці не з’явіліся ў сувязі з абнаўленнем ядзернай дактрыны Расіі рызыкі ў Беларусі, Лукашэнка сказаў: “Рызыкі для кагосьці новыя з’явіліся — гэта дакладна. Але не для нас”.
На пытанне, дзе ў выпадку з ТЯЗ для Мінска праходзіць “чырвоная лінія”, Лукашэнка адказаў: “Мяжа дзяржаўная. Мы ўжо пра гэта сказалі выразна і пэўна. Калі хтосьці перасякае нашу дзяржаўную мяжу, мы будзем усё рабіць для прымянення ўсёй зброі, якая ёсць у Беларусі”.
Пра тое, што ў выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць расійскую ТЯЗ з дазволу Масквы, заявіў 6 кастрычніка ў сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
“[У такой сітуацыі] у Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве”, — заявіў Мядзведзеў.
Такім чынам ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады Украіны ад кіроўнай партыі “Слуга народа” Алега Дунды, які на 13-м “Форуме свабоднай Расіі” (праходзіў 4–5 кастрычніка ў Вільнюсе) заявіў пра неабходнасць “перанесці вайну ў Беларусь”.
“Я глыбока ўпэўнены [у гэтым]. Зайшоўшы адносна невялікім падраздзяленнем у Беларусь, беларускае войска складзе сваю зброю. Гэта нават не ўпэўненасць, гэта веданне. Я б так сказаў. А гэта вялікі ўдар пад дых Маскве”, — сказаў дэпутат.
Прадстаўнікі вышэйшай выканаўчай улады Украіны не рабілі заяў аб магчымым уварванні на тэрыторыю Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём нададзеных паслуг спадарожнікавай сувязі вырас у 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у Беларусь у траўні — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКамітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь скасаваць два крымінальныя артыкулыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗ сакавіка вырастуць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, Нацбанк не мяняў іх са жніўня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка