Ад пачатку кастрычніка мытня канфіскавала 45 т чырвонай рыбы, увезенай у Беларусь у тым ліку з РФ

12 кастрычніка, Позірк. Ад пачатку кастрычніка мытнікі спынілі незаконнае перамяшчэнне па Беларусі 45 тон чырвонай рыбы без абавязковых для харчовай прадукцыі сертыфікатаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што ў Магілёўскай вобласці было спынена тры аўтамабілі, якія везлі ў агульнай складанасці больш як 25 т ахалоджанай стронгі і хрыбтоў ласося. У адным з грузавікоў “рыбу замаскавалі рулонамі з поліэфірным матэрыялам”, звярнула ўвагу ведамства.
У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці спынілі яшчэ адзін грузавік, які транспартаваў 20 т хрыбтоў ласося з Расіі ў Беларусь.
“Агульны кошт прадукцыі, на якую кіроўцы не змаглі прадставіць мытнікам якіх-небудзь дакументаў, склаў больш як 1 млн беларускіх рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Супрацоўнікі мытных органаў распачалі ў дачыненні да перавозчыкаў адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў), які прадугледжвае штраф — да 50% кошту прадмета правапарушэння.
“У выпадку непрадстаўлення дакументаў, якія патрабуюцца заканадаўствам, у ліку якіх і тыя, што пацвярджаюць бяспеку, канфіскаваная рыбная прадукцыя будзе знішчаная”, — заяўляе мытны камітэт.
15 ліпеня Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) паведаміла пра выяўленне “факта кантрабанды нарвежскай рыбнай прадукцыі праз Беларусь у Расію”.
Ведамства заявіла, што ў чэрвені 2024 года на аўтадарозе М1 Масква — Мінск быў спынены “транспартны сродак, які перавозіць рыбную прадукцыю сумнеўнага паходжання”. “У выніку кантрольных мерапрыемстваў выяўленыя парушэнні ў маркіроўцы тавару, таксама маюцца абгрунтаваныя сумненні ў сапраўднасці прадстаўленых ветэрынарных суправаджальных дакументаў”, — адзначыў Рассельгаснагляд.
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па ўзроўні намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў мінскім метро выяўлена каля тысячы небяспечных прадметаў — кіраўнік метрапалітэнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені страхавыя арганізацыі сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым годам раней — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаСпынена фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі міжнароднымі банкамі на 19 млн еўра — Інстытут эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка