Перанесены суд над палітолагам Суздальцавым, якога ў Расіі абвінавачваюць у “крытыцы Лукашэнкі”

17 кастрычніка, Позірк. Судовы працэс над палітолагам, публіцыстам Андрэем Суздальцавым перанеслі “на лістапад”, паведаміў у сваім тэлеграм-канале расійскі грамадскі дзеяч Раман Юнэман.
Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што абвінавачанаму “няправільна аформілі позву ў суд”.
Суздальцаў знаходзіцца на волі. Дату разгляду справы Юнэман не назваў.
Апублікаваўшы фота з Суздальцавым (верагодна, каля будынка суда), ён падзякаваў “усім, хто прыйшоў у гэты непагодлівы будні дзень, хто перажывае і падтрымлівае Андрэя Іванавіча інфармацыйна”.
Лефортаўскі суд Масквы павінен быў пачаць працэс над Суздальцавым 15 кастрычніка. Палітолага абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 128.1 Крымінальнага кодэкса РФ (паклёп). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пяць гадоў пазбаўлення волі, мінімальнае — грашовы штраф.
Раней Юнэман паведамляў, што Суздальцава будуць судзіць “за крытыку [Аляксандра] Лукашэнкі з прарасійскіх пазіцый”.
Ён сцвярджаў, што справа ў дачыненні да 63-гадовага палітолага распачатая паводле пазову амбасады Беларусі ў Расіі.
11 студзеня гэтага года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, “аб’яднаных пад агульнай назвай і кіраўніцтвам грамадзяніна Расіі Суздальцава А.І.”.
Адзначалася, што “фарміраванне” пад назвай “Андрэй Суздальцаў” вядзе “экстрэмісцкую дзейнасць як на тэрыторыі Расіі, так і Беларусі”.
Асацыяваным з гэтым “экстрэмісцкім фарміраваннем” рэсурсам у пераліку пазначаны тэлеграм-канал Суздальцава (не абнаўляецца з чэрвеня, колькасць падпісчыкаў цяпер 3,7 тыс.).
Суздальцаў — прыхільнік ідэалогіі “рускага свету”, падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, шматгадовы крытык Лукашэнкі і яго палітыкі.
У 2006 годзе ўлады з прычыны “пагрозы нацыянальнай бяспецы” пазбавілі яго віду на жыхарства ў Беларусі, дэпартавалі і забаранілі ўезд у краіну на 5 гадоў. Цяпер працуе ў Нацыянальным даследчым універсітэце “Вышэйшая школа эканомікі” (РФ).
Улетку мінулага года кантэнт яго тэлеграм-канала быў прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


