У Беларусі знаходзяцца 95 вайскоўцаў РФ, вызваленых з палону ва Украіне ў выніку абмену

18 кастрычніка, Позірк. На тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзяцца 95 расійскіх вайскоўцаў, якія пабылі ва ўкраінскім палоне. 18 кастрычніка іх абмянялі на такую ж колькасць “ваеннапалонных УСУ”, паведамляе Міністэрства абароны РФ.
У Беларусі, паводле інфармацыі гэтага ведамства, расіянам “аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама нададзена магчымасць звязацца са сваякамі”.
У далейшым яны “будуць дастаўленыя ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі”, гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, “пры вяртанні расійскіх вайскоўцаў з палону пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты”.
Пра аналагічны абмен пры пасярэдніцтва ААЭ расійскае ваеннае ведамства паведамляла 14 верасня. Тады гаворка ішла пра 103 ваеннапалонныя з кожнага боку.
Раней расійскія ваеннапалонныя неаднаразова вярталіся праз Беларусь.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



