Масква дапаможа Мінску ў выпадку “дэстабілізацыі сітуацыі” на выбарах-2025 — амбасадар Грызлоў
22 кастрычніка, Позірк. Расія “ў рамках сваіх абавязацельстваў” акажа Мінску “дапамогу і падтрымку” ў выпадку “спробаў дэстабілізацыі сітуацыі” падчас прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, калі пра гэта папросіць беларускі бок, заявіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў у апублікаваным 22 кастрычніка інтэрв’ю пракрамлёўскаму медыя “РИА Новости”.
Разам з тым “няма ніякіх падстаў меркаваць, што беларускім праваахоўнікам і спецслужбам спатрэбіцца дадатковая дапамога, як прынята казаць, “на зямлі”, сказаў дыпламат. “Яны выдатна спраўляюцца са сваімі задачамі”, — лічыць ён.
“Профільныя ведамствы” Беларусі і РФ, паводле слоў Грызлова, пастаянна абменьваюцца інфармацыяй па аператыўных каналах, дзеляцца звесткамі пра любыя патэнцыяльныя пагрозы ў рэжыме рэальнага часу.
Напярэдадні і падчас правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі, лічыць амбасадар РФ, “не выключаныя правакацыі”, пра што, паводле яго слоў, папярэджваў Аляксандр Лукашэнка і кіраўнікі сілавых структур.
“Сам па сабе гэты факт кажа пра тое, што праваахоўныя ведамствы Беларусі выдатна дасведчаныя пра падрыхтоўку правакацый. А калі дасведчаныя — значыць, гатовыя”, — заявіў ён.
Краіны Захаду, сцвярджае прадстаўнік Расіі, заўсёды праяўляюць “нездаровую цікавасць” да ўнутрыпалітычных працэсаў у Беларусі і РФ, у тым ліку да электаральных.
“Было б дзіўна, калі б нашыя агульныя праціўнікі не планавалі нейкіх правакацыйных дзеянняў [на выбарах-2025]. <…> Вядома, мы зыходзім з таго, што такія спробы будуць рабіцца”, — сказаў Грызлоў.
Паводле сцвярджэння расійскага амбасадара, пасля “праваленай спробы так званай апазіцыі захапіць уладу ў 2020 годзе” сілавікі Беларусі і РФ правялі “каласальную працу, якая скіравана на спыненне такога роду злачынных дзеянняў у будучыні”.
“Вінаватыя — тыя, хто не паспелі ганебна збегчы ў Польшчу і Прыбалтыку — былі хутка ідэнтыфікаваныя і панеслі заслужанае пакаранне, — заявіў ён. — Пры гэтым выкрыліся літаральна ўсе іх планы, схемы фінансавання, структура кіравання, сетка агентаў уплыву, спосабы і каналы сувязі, метадычкі і інструкцыі па арганізацыі незаконных пратэстаў, дыверсій з выкарыстаннем выбухоўкі і зброі, а таксама сілавых акцый. Усё гэта пацверджана дакументальна”.
Гэта, паводле слоў Грызлова, не значыць, што “заходнікі не паспрабуюць зладзіць чарговую правакацыю”. “Падобныя намеры спыняліся беларускімі спецслужбамі і пасля 2020 года”, — сцвярджае ён.
Лукашэнка дагэтуль неадназначна выказваўся наконт свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, не прызначаная і іх дакладная дата.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Дэмсілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Папярэднія выбары, якія адбыліся ў 2020 годзе, адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Узніклы пасля іх палітычны крызіс і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
27 жніўня 2020 года Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю вядучаму тэлеканала “Россия” Сяргею Брылеву заявіў, што на просьбу Лукашэнкі ў РФ быў сфармаваны “пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў” для аказання дапамогі беларускім сілавікам у выпадку, калі б яна спатрэбілася.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка