84% украінцаў негатыўна ставяцца да Беларусі, дзве траціны выступаюць за поўны разрыў адносін — даследаванне

25 кастрычніка, Позірк. Пераважная большасць жыхароў Украіны адмоўна ставіцца да Беларусі, сведчаць даныя апытання, праведзенага ў верасні гэтага года Украінскім цэнтрам эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова (УЦЭПД).
Аб “цалкам станоўчым” стаўленні да Беларусі заявілі 2,5% апытаных (у аналагічным апытанні ў студзені — 1,4%), аб “пераважна станоўчым” — 6,9% (6,5%), аб “пераважна адмоўным” — 22,6% (21,8%), аб “цалкам негатыўным” — 61,4% (65,6%), не змаглі даць адказ — 6,5% (4,6%).
Такім чынам, сумарна аб адмоўным стаўленні да Беларусі заявілі 84% удзельнікаў даследавання.
“Краінай, якая ваюе супраць Украіны”, Беларусь назвалі 78,1% рэспандэнтаў (у лютым-сакавіку — 80,6%), супрацьлеглае меркаванне выказалі 11,2% (7,5%), не змаглі адказаць 10,7% (11,9%).
Поўны разрыў адносін з Беларуссю “пасля перамогі Украіны і дэакупацыі яе тэрыторыі” (аж да забароны на ўезд у краіну беларусаў) адназначна падтрымалі 43,8% апытаных (у лютым-сакавіку 46,7%), “хутчэй” падтрымалі 24,1% (22,5%), “хутчэй” не падтрымалі 13,3% (11,2%), адназначна не падтрымалі 5,8% (5,4%), не далі адказу 13% (14,3%).
У апытанні ўдзельнічала 2.016 рэспандэнтаў старэйшых за 18 гадоў, хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. Частка расійскага войска ўварвалася ва Украіну з беларускай тэрыторыі. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя і інфраструктура Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення паветраных удараў па Украіне.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка апошнім часам усё часцей адыгрывае перад Украінай ролю міратворца. Віншуючы 24 жніўня народ Украіны з Днём незалежнасці, ён пажадаў “мірнага неба і грамадзянскай згоды”, дабрабыту “шчодрай краіне”, “згуртаванасці сем’ям”.
Ён заклікаў “размаўляць на мове міру” і заявіў, што “працягне рабіць усё магчымае для як мага хутчэйшага забеспячэння бяспекі ў рэгіёне”. Раней Лукашэнка неаднаразова заклікаў Кіеў прыняць умовы Крамля, гэта значыць фактычна капітуляваць.

Лукашэнка: Беларусь не давала РФ тэрыторыю для нападу на Украіну, гэта Пуцін завярнуў войскі на Кіеў
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства