Арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю

3 лістапада, Позірк. Аб вызваленні культурнага менеджара, палітвязня Уладзіміра Булаўскага паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю” са спасылкай на знаёмых мужчыны.
У межах крымінальнай справы Булаўскі быў затрыманы 14 снежня 2022 года.
26 траўня 2023 года суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў яго да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3422 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Паведамлялася, што палітвязень не прызнаў віну, паказанні ў судзе даваў на беларускай мове.
Раней Булаўскі падвяргаўся пераследу па адміністрацыйных справах.
Адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2 (Магілёўская вобласць).
23 чэрвеня мінулага года ўключаны ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
На 20 кастрычніка ў месцах несвабоды застаецца 1.299 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Колькасць асуджаных па палітычных матывах значна большая.
Паводле звестак беларускага ПЕНа, за 2023 год было зафіксавана 1.097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры.
13 кастрычніка міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў аб выкараненні ў галіне “дэструктыўных элементаў”. Паводле яго слоў, пасля гэтага культурная супольнасць Беларусі “засяродзіла намаганні на вырашэнні галоўнай задачы — выхаванні годных грамадзян і патрыётаў”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



