Мінск 21:50

Урад не скарыстаўся магчымасцю зладзіць грамадзянам тыднёвы адпачынак на навагоднія і травеньскія святы

Графік: Савет міністраў

15 лістапада, Позірк. Урад не скарыстаўся магчымасцю зладзіць грамадзянам тыднёвы адпачынак на навагоднія і травеньскія святы ў 2025 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз пастановы аб пераносе працоўных дзён.

Згодна з графікам, чараду выходных у першы тыдзень года будзе перарываць працоўны дзень 3 студзеня (пятніца). Працоўны дзень з панядзелка, 6 студзеня, пераносіцца на суботу, 11 студзеня.

Увесну на Радаўніцу і першыя травеньскія святы выходнымі будуць 27, 28, 29 красавіка, 1, 3 і 4 траўня. Працоўныя дні — серада, 30 красавіка, і пятніца, 2 траўня. Працоўны дзень з панядзелка, 28 красавіка, пераносіцца на суботу, 26 красавіка.

9 траўня, Дзень перамогі, прыпадае на пятніцу, таму будзе тры выходныя запар.

У ліпені выходнымі будуць чатыры дні запар: 3-е, 4-е, 5-е і 6-е. Працоўны дзень з пятніцы, 4 ліпеня, пераносіцца на суботу, 12 ліпеня.

Перад Новым годам таксама запланавана чатыры дні адпачынку: 25, 26, 27 і 28 снежня. Працоўны дзень з пятніцы, 26 снежня, пераносіцца на суботу, 20 снежня.

У Расіі афіцыйна непрацоўныя першыя восем дзён студзеня.

Падзяліцца: