Савет Рэспублікі ўхваліў бюджэт ФСАН на 2025 год
18 лістапада, Позірк. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 18 лістапада ўхваліў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) на 2025 год, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.
Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведны законапраект у двух чытаннях 31 кастрычніка.
Даходы бюджэту ФСАН у 2025 годзе разлічаныя ў суме 32 млрд 775,6 млн рублёў (+10,7% да бюджэту на 2024 год).
Асноўную іх долю (98,2%) у структуры ўнёскаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне складаюць абавязковыя страхавыя ўнёскі працадаўцаў і працоўных грамадзян — 29 млрд 707,8 млн рублёў.
Абавязковых страхавых унёскаў, што выплачваюцца арганізацыямі, у якіх забяспечваліся грашовым забеспячэннем вайскоўцы тэрміновай вайсковай службы, прадугледжана ў суме 5,4 млн рублёў.
Унёскі на прафесійнае пенсійннае страхаванне разлічаныя ў суме 251,6 млн рублёў.
Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 563,4 млн рублёў, з іх найбольшая ўдзельная вага (64,6%) прыпадае на даходы ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 364,1 млн рублёў (павялічаныя на 36,2 млн рублёў у параўнанні з чаканым выкананнем 2024 года, +11%), іншыя непадатковыя даходы складаюць 199,3 млн рублёў (павялічаныя на 20,4 млн рублёў, +11,4%).
Субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту прадугледжаныя ў памеры 1 млрд 973,4 млн рублёў.
Выдаткі бюджэту фонду разлічаныя ў суме 32 млрд 273,8 млн рублёў (+13,4%).
Асноўную суму выдаткаў — 25 млрд 888,2 млн рублёў (80,2%) — мяркуецца накіраваць на фінансаванне пенсійнага забеспячэння.
Аб’ём сродкаў на фінансаванне выдаткаў на выплату пенсій запланаваны ў бюджэце фонду з улікам забеспячэння суадносін сярэдняга памеру пенсіі па ўзросце непрацоўнага пенсіянера і сярэдняга заробку работнікаў (пасля выплаты падаходнага падатку і абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт фонду на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне) на ўзроўні 6%.
У складзе іншых выдаткаў бюджэту фонду ажыццяўляецца фінансаванне аплаты аднаго дадатковага свабоднага ад працы дня ў месяц маці (мачасе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), што выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, у адпаведнасці з часткай першай арт. 265 Працоўнага кодэкса ў суме 3,3 млн рублёў.
Выкананне бюджэту фонду будзе ажыццяўляцца праз адзіны казначэйскі рахунак.
Цяпер закон мусіць падпісаць Аляксандр Лукашэнка.
Прафіцыт бюджэту ФСАН за 2023 год склаў 1 млрд 290 млн 63 тыс. 172,91 рубля, вынікае з падпісанага 4 ліпеня Лукашэнкам закона, які зацвярджае справаздачу аб выкананні фінансавага дакумента.
Згодна з дакументам, яго даходная частка склала 25 млрд 337 млн 576 тыс. 280,36 рубля. Асноўнымі крыніцамі напаўнення сталі ўнёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне — 23 млрд 426 млн 696 тыс. 455,08 рубля (92,5%), а таксама бязвыплатныя паступленні — 1 млрд 464 млн 518 тыс. 258,56 рубля (5,8%).
Выдаткавана было 24 млрд 47 млн 513 тыс. 107,45 рубля.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка