Лукашэнка па-ранейшаму жадае развіваць стасункі з Венесуэлай
23 лістапада, Позірк. Вынікі “паспяхова праведзеных” прэзідэнцкіх выбараў “прадэманстравалі ўсяму свету значны аўтарытэт” Нікаласа Мадуры сярод жыхароў Венесуэлы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 23 лістапада гэтага палітыка з 61-годдзем.
“У Беларусі цябе ведаюць як сапраўднага патрыёта Венесуэлы, які праводзіць узважаную палітыку, скіраваную на далейшае развіццё дзяржавы і рост дабрабыту яе народа”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка перакананы, што пад кіраўніцтвам Мадуры Венесуэла “будзе актыўна рухацца наперад па шляху паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу”.
Паводле яго слоў, сустрэча на палях саміту БРІКС 23 кастрычніка ў Казані (РФ) пацвердзіла “выключна сяброўскі характар двухбаковых стасункаў і ўзаемнае жаданне паглыбляць супрацу”. “Разлічваю, што ўсе намечаныя намі планы на бліжэйшую перспектыву будуць выкананыя”, — адзначыў Лукашэнка.
Па выніках згаданай сустрэчы Мадуры і Лукашэнкі прэс-служба апошняга не справаздачылася пра дасягненне якіх-небудзь канкрэтных дамоўленасцяў. Быў згаданы ліпеньскі візіт у Каракас беларускага прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, скіраваны на тое, каб “зрабіць першы крок да паглыблення стасункаў”, у тым ліку правесці “рэвізію цяперашніх стасункаў”, заяўлена пра распрацоўку “новай дарожнай карты” стасункаў, “плана будучыні”.
Падводзячы вынікі візіту ў краіны Лацінскай Амерыкі, Галоўчанка заявіў 21 ліпеня, што Мінску і Каракасу трэба перазапусціць эканамічныя стасункі, перш за ўсё ў плане працы сумесных прадпрыемстваў.
28 ліпеня ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх трэці раз абвясцілі Мадуру. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён набраў 51,2% галасоў, нязначна апярэдзіўшы кандыдата аб’яднанай апазіцыі — былога дыпламата Эдмунда Гансалеса (44,2%). Паводле даных незалежных экзітполаў, Гансалеса падтрымала 65% выбаршчыкаў, а Мадуру — ад 14% да 31%.
Пасля выбараў у Венесуэле пачаліся пратэсты апазіцыі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у Каракасе паліцыя і вайскоўцы выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў слезацечны газ і гумавыя кулі. Пратэсты былі канчаткова задушаныя на пачатку жніўня.
Загінула сама меней 28 чалавек, каля 200 былі параненыя. Улады арыштавалі каля 2.000 чалавек, з’явіліся паведамленні пра тое, што некаторыя зазналі катаванні.
У сярэдзіне лістапада ўлады абвясцілі пра вызваленне 225 чалавек, затрыманых падчас пратэстаў.
Дэмакратычныя краіны не прызналі перамогу Мадуры.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+