Сацсеткі не блакуюць цалкам, бо там працуюць у тым ліку дзяржСМІ — Мінінфарм
26 лістапада, Позірк. У Міністэрстве інфармацыі не ідуць на “радыкальныя крокі па блакаванні канкрэтных сацыяльных сетак цалкам”, бо там “працягваюць працаваць, няхай з пэўнымі абмежаваннямі”, дзяржаўныя СМІ, такім чынам, “маецца магчымасць выхаду на больш шырокую публіку”, заявіў першы намеснік кіраўніка ведамства Андрэй Кунцэвіч 25 лістапада ў эфіры ток-шоу “Па сутнасці” на канале СТБ.
Пры гэтым асобныя старонкі ў сацсетках, адзначыў ён, Мінінфарм уносіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. На момант эфіру, паводле слоў чыноўніка, дакумент уключаў 6.565 матэрыялаў, з якіх 2.000 было дададзена сёлета. Доступ да пазначаных у спісе рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі блакуецца, заявіў Кунцэвіч, а за распаўсюд апублікаванай там інфармацыі прадугледжаная адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
У сваю чаргу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Жукаў, каментуючы сітуацыю з адмовай ад поўнага блакавання сацсетак, выказаў меркаванне, што “яна трошкі падобная да сітуацыі ковіда”. “Мы [у пік распаўсюду COVID-19] не сталі ізаляваць людзей, а, увогуле, пачалі спадзявацца на тое, што мы выпрацуем адпаведны імунітэт”, — патлумачыў ён.
У эфіры была прадэманстраваная статыстыка (без пазначэння крыніцы даных), паводле якой карыстальнікамі “ТікТока” сёння з’яўляецца 5,63 млн беларусаў, “Інстаграма” — 3,9 млн, LinkedIn — 3,9 млн, “Фэйсбука” — 701,7 тыс., Х (раней “Твітар”) — 220,3 тыс.
Апрача блакавання непажаданага кантэнту, улады могуць звярнуцца да поўнага адключэння інтэрнэту на тэрыторыі Беларусі. Гэта прызнаў Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ).
Адказваючы на пытанне пра блакаванне інтэрнэту падчас пратэстаў 2020 года, ён заявіў: “Калі гэта паўторыцца, адключым наогул” (пагроза была сустрэта смехам і апладысментамі). “Скажу шчыра, што гэта практычна заўсёды, асабліва на пачатковых стадыях, было з майго дазволу”, — дадаў ён.
“Калі ты маеш дзве праблемы, ты пачынаеш узважваць, што больш важна. Я бачыў, натуральна, далей, чым вы. <…> На гэтай чашы шаляў была краіна, — сказаў Лукашэнка. — Калі б тады мы краіну не ўтрымалі — а ўсе ж “перамены, перамены, мы хочам тое, хочам гэта”. Ну скажыце, якіх вы жадаеце перамен. <…> А як мы будзем дамагацца гэтых перамен? Я ж вам сказаў: перамены — гэта за ваш кошт, вы будзеце рабіць. Ну прыгожую тэзу ўкінулі”.
“І я разумеў, адкуль усё ідзе. Праз інтэрнэт гэта ішло <…> з Польшчы найперш: маршруты, куды будзем ісці, як ісці. Ну, канешне, дзякуй, што яны там вам маршруты вычэрчвалі, куды хадзіць і як хадзіць і як краіну пераварочваць. <…> У нас бы была вайна больш моцная, чым ва Украіне. Я прэзідэнт, мой галоўны абавязак — абараніць краіну. І я бачыў, што актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт для гэтага. І што, вы думаеце, я буду глядзець і маліцца на тое, што вы некаму паведамленне не адправілі? Калі краіны заўтра не будзе?” — апраўдваўся Лукашэнка ў МДЛУ за свае дзеянні.
Паводле яго сцвярджэння, “каб краіну захаваць” тады было прынятае рашэнне “на дзве гадзіны ці на гадзіну” адключыць інтэрнэт, “каб адтуль спецслужбы не кіравалі нашым грамадствам”. “Вось для чаго гэта рабілася”, — заявіў спікер.
Інтэрнэт у Беларусі асабліва жорстка блакаваўся ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года і тры наступныя дні (а таксама моцна запавольваўся пазней падчас нядзельных масавых акцый). Пра тое, што гэта адбудзецца, стала вядома незалежным СМІ загадзя ад крыніц у органах улады.
Аднак 10 жніўня Лукашэнка на сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым адмаўляў сваё дачыненне да блакавання, заявіўшы, што “нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва”. “Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэтае блакаванне. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не нашая ініцыятыва, гэта з-за мяжы”, — сказаў тады ён.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ сітуацыі з нелегаламі на мяжы Беларусі і ЕС лістапад можа стаць самым спакойным месяцам пасля студзеня і лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць арганізацыю па падтрымцы ветэранаў вайны і вязняў канцлагераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка