З пачатку тыдня чарга фур на мяжы з Польшчай павялічылася на 45% — ДПК
29 лістапада, Позірк. Колькасць грузавых аўтамабіляў на пункце пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі) павялічылася з панядзелкам, 25 лістапада, на 45,3% — з 495 да 719, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
У ведамстве сцвярджаюць, што супрацоўнікі пункта пропуску Кукурыкі за “няпоўныя чатыры дні” прапусцілі на сваю тэрыторыю 55% велікагрузаў.
Паводле даных ДПК, каля 950 фур сабралася на мяжы Беларусі з Літвой. Адзначаецца, што менш за ўсё грузавікоў за тыдзень праехала праз Каменны Лог (з літоўскага боку Мядзінінкай) — 19% ад нормы. Праз Беняконі (Шальчынінкай) за названы перыяд прайшло 33% велікагрузаў.
Уезду ў Латвію чакаюць больш за 560 фур. Праз пункт пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) праехала 34% грузавікоў, заявілі ў ДПК.
На 10 гадзін 29 лістапада на пункце пропуску Брэст (Цярэспаль) знаходзілася 84 легкавыя аўтамабілі. З 25 лістапада польскі бок прапускаў на сваю тэрыторыю ў сярэднім 26 з 70 аўто за гадзіну — 36% ад нормы, адзначыла беларуская памежная служба.
У чарзе на польскім напрамку знаходзіцца адзін аўтобус. напярэдадні аўтобусаў у чарзе не было.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам, якія ваявалі ва Украіне, і іх сем'ям патрэбная дапамога і разуменне грамадства і дзяржаў — КлачкоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка