88 кг гашышу знайшлі беларускія мытнікі ў грузавіку літоўскага перавозчыка
3 снежня, Позірк. У пункце пропуску Каменны Лог (Медзінінкай) беларускія мытнікі выявілі ў грузавым аўтамабілі літоўскага перавозчыка больш за 88 кг гашышу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Наркотык “размясцілі ў выпілаваных прасторах апор паддонаў і залілі воскам”: “Эфектыўна выкарыстоўваць службовых сабак у такой сітуацыі было немагчыма, а на сканаграме грузавік не выклікаў ніякіх падазрэнняў”.
Як менавіта ўдалося выявіць гашыш, ДМК не паведамляе.
Паводле начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргея Парфёнава, атрымальнікамі партыі наркотыкаў з’яўляліся ўдзельнікі схемы пастаўкі наркотыкаў, якія знаходзяцца ў Расіі. Там пры ўзаемадзеянні з расійскімі мытнікамі затрыманы грамадзянін Літвы, якога ДМК называе адным з арганізатараў схемы, і яго памагатыя.
Адзначаецца, што “злачынства здзейсніла група асоб, якая дзейнічала па папярэдняй змове. Схема ўстаноўлена, а датычныя асобы затрыманыя дзякуючы правядзенню аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў у Беларусі і Расіі”.
Аператыўнай мытняй узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 328¹ Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў).
6 лістапада начальнік 1-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Мелешчык паведаміў на прэс-канферэнцыі, што за 9 месяцаў 2024 года органамі ўнутраных спраў Беларусі канфіскавана 462,1 кг наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў — у 1,4 раза менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Аднак, паводле яго слоў, “аналіз агульных дадзеных аб забранні на тэрыторыі Беларусі з незаконнага абароту наркотыкаў і псіхатропаў паказвае, што аб’ём іх канфіскацыі ўсімі органамі крымінальнага пераследу вырас у 2,6 раза [ў гадавым вымярэнні] і склаў 1.707 кг”. Мелешчык удакладніў, што “асноўны аб’ём канфіскаваны мытнымі і памежнымі органамі”.
Пры гэтым, дадаў прадстаўнік МУС, рост паказчыкаў па канфіскацыі наркотыкаў нязначны — тады як па псіхатропах за ўказаны перыяд зафіксавана павелічэнне больш чым у 4 разы (да 1.336 кг).
Гэтую інфармацыю пацвердзіў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай ДМК Сяргей Дуброўскі, які паведаміў пра спыненне ў 2024 годзе больш за 440 спробаў перамяшчэння наркотыкаў і псіхатропаў праз мяжу. Канфіскавана, паводле яго, каля 1,3 тоны такіх рэчываў.
Дуброўскі заявіў, што затрыманыя партыі прызначаліся як для спажывання на ўнутраным рынку Беларусі, так і для далейшага перамяшчэння на тэрыторыю Расіі.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+