Прызначаны кіраўнік МУС Літвы не бачыць неабходнасці цалкам закрываць мяжу з Беларуссю

7 снежня, Позірк. На сённяшні дзень цалкам закрываць мяжу з Беларуссю няма неабходнасці, такое меркаванне выказаў у эфіры LRT міністр унутраных спраў у складзе новага ўрада Літвы Уладзіславас Кандратовічус.
Склад кабінета прызначанага прэм’ер-міністрам Гінтаўтаса Палуцкаса зацверджаны прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, але яшчэ не прыступіў да працы. Чыноўнікі атрымаюць паўнамоцтвы толькі пасля таго, як Сейм ухваліць праграму ўрада. Калі парламент двойчы адхіліць праграму, члены новага ўрада будуць вымушаныя сысці ў адстаўку.
На пытанне, ці неабходна закрыць апошнія два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, Кандратовічус адказаў, што “неабходная дыскусія”.
Паводле яго слоў, функцыянаванне працоўных пагранпераходаў звязанае з міжнароднымі абавязацельствамі краіны. “Праз некаторыя калідоры праходзіць транзіт не толькі ў Беларусь ці Расію, але і надалей. Мы, хутчэй за ўсё, не зможам цалкам закрыцца”, — патлумачыў прызначаны кіраўнік МУС.
Разам з тым ён не выключыў, што кантроль на мяжы будзе ўзмоцнены. “Памежнікі, думаю, робяць сваю працу, але, магчыма, неабходны аналіз і падрыхтоўка да ўзніклых праблем, калі яны там з’явіліся. Мы будзем размаўляць з камандзірамі, паглядзім, якая сітуацыя, але закрываць, думаю, цалкам у гэты момант неабходнасці няма”, — сказаў чыноўнік.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Сваё рашэнне Вільнюс аргументаваў неабходнасцю забяспечваць рэжым санкцый у дачыненні да Беларусі і РФ, а таксама меркаваннямі бяспекі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


