91% украінцаў не давярае Лукашэнку — сацапытанне

10 снежня, Позірк. Недавер да Аляксандра Лукашэнкі выказваюць 91,4% грамадзян Украіны, вынікае з апытання, праведзенага сацыёлагамі кампаніі Info Sapiens па замове кіеўскага аналітычнага цэнтра “Новая Еўропа”.
Згодна з атрыманымі данымі, у 2022 годзе Лукашэнку не давярала 94,3% украінцаў, у 2023-м — 95,8%.
Колькасць украінскіх грамадзян, якія давяраюць Лукашэнку, склала ў гэтым годзе 6% (у 2022-м — 3%, у 2023-м — 2,8%).
У абодвух рэйтынгах ён традыцыйна саступае толькі Уладзіміру Пуціну. Паводле даных апытання, не давяраюць прэзідэнту Расіі 95,9% украінцаў (97,2% і 97,4% у 2022 і 2023 гадах адпаведна), давяраюць — 1,4% (0,6% і 0,7%).
На трэцім месцы па ўзроўні недаверу ўкраінцаў знаходзіцца кіраўнік КНР Сі Цзіньпін — 84,6% (73,1% і 84,7%), пра давер да яго заявілі 8,6% апытаных (9,2% і 9,7%).
Лідарамі даверу сярод грамадзян Украіны сталі прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйен (65%) і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда (64,5%). Далей ідуць: прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо (59,9%), французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон (58,4%) і прэзідэнт Малдовы Мая Санду (57,3%).
Даследаванне было праведзена з 15 па 27 лістапада 2024 года, выбарка складае 1.000 чалавек. Апытанне праводзілася метадам CATI (тэлефонныя інтэрв’ю з выкарыстаннем камп’ютара, computer-assisted telephone interviews) на аснове выпадковай выбаркі мабільных тэлефонных нумароў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Лукашэнка прадастаўляў расійскім войскам тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ дачны сезон пенсіянеры зноў змогуць ездзіць на цягніках эканомкласа са скідкай 50%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства