Колькасць спраў аб банкруцтве ў гадавым вымярэнні зменшылася на 11,6%
11 снежня, Позірк. На 1 снежня 2024 года ў судах знаходзілася 364 справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.
Для параўнання: на 1 лістапада ў судах было 355 такіх спраў, на 1 кастрычніка — 371, на 1 верасня — 362, на 1 жніўня — 375, на 1 ліпеня — 335, на 1 чэрвеня — 294, на 1 траўня — 262, на 1 снежня 2023 года — 412. Такім чынам, за месяц іх колькасць павялічылася на 2,5%, у гадавым вымярэнні — зменшылася на 11,65%.
Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці тычыліся 358 спраў (месяцам раней — 349), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 28 (28).
У лістападзе вынесеныя рашэнні аб прызнанні банкрутам і адкрыцці ліквідацыйнай вытворчасці адносна прадпрыемстваў “Буда-Кашалёўскі камбінат бытавога абслугоўвання” (Гомельская вобласць) і “Будаўнік-197” (Мінская вобласць), а таксама па справе аб неплацежаздольнасці “Белсантэхмантаж-2” (Мінск).
Эканамічныя суды завяршылі ліквідацыйныя вытворчасці па справах “Гомельскай Інжынірынгавай Кампаніі”, Круглянскага льнозавода (Магілёўская вобласць), прадпрыемстваў “Дырэкцыя аб’ектаў Мінспорту, якія будуюцца” і “Трэст Белстрамрамонт” (Мінск).
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка