Паменшыць запасы прампрадукцыі на складах атрымалася толькі ў дзвюх абласцях Беларусі
17 снежня, Позірк. Запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах на 1 лістапада 2024 года склалі 8 млрд 782 млн 946 тыс. рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам, яны павялічыліся на 5,15% да аналагічнай даты 2023-га (8 млрд 353 млн 61 тыс.) і на 66,62% — за пяць гадоў (з 5 млрд 271 млн 358 тыс.).
Зніжэнне складскіх запасаў адзначанае толькі ў двух аблясцях: у Брэсцкай — на 17,82% (з 1 млрд 420 млн 495 тыс. да 1 млрд 167 млн 410 тыс. рублёў), Гомельскай — на 1,69% (з 835 млн 368 тыс. да 821 млн 258 тыс.). У астатніх абласцях і сталіцы зафіксаваны рост.
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка Аляксандр Лукашэнка сярод іншых праблем галіны назваў рэалізацыю прадукцыі. “Склады трашчаць. Складскія запасы за 2023 год выраслі на 23%, — сказаў ён. — Профільны віцэ-прэм’ер мяне закалыхвае: гэта нармальна, заўсёды так было — мы тут зараз усё гэта прададзім. Але ж мы перыяд да перыяду ацэньваем гэтыя запасы. А колькі тэхнікі знаходзіцца на пляцоўках у дылераў, якія шмат для каго сталі дадатковым складам за мяжой?”
Лукашэнка паведаміў, што на складах гандлёвых дамоў Мінскага трактарнага завода амаль 6,5 тыс. адзінак тэхнікі, або больш за двухмесячны аб’ём вытворчасці: “Вось і “аб’ёмы” вытворчасці, і ваш “экспарт”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ЭканомікаСельгасвытворчасць за 11 месяцаў вырасла на 3,3% у гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства16 снежня зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПаменшыць запасы прампрадукцыі на складах атрымалася толькі ў дзвюх абласцях Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца сем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЗавочны працэс над эканамістам Данейкам пачнецца 23 снежня ў МінгарсудзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Анонсы падзей на 16 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі назіраецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 19,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства